Тэзэ 2015

Брат Ражэ нарадзіўся ў Правансе, у Швейцарыі, 12 траўня 2015 года. З 20 жніўня 1940 года жыў у Тэзэ. Памёр у царкве Прымірэння 16 жніўня 2005 года.

Божа спачування, мы дзякуем Табе за жыццё брата Ражэ. У свеце, які часта рве на часткі гвалт і жорсткасць, ён хацеў стварыць супольнасць людзей, якая стала б сімвалам еднасці. Славім Цябе за яго сведчанне пра Хрыста Уваскрослага, за яго вернасць ажно да смерці.

Спашлі на нас Духа Святога, каб і мы былі сведкамі прымірэння ў сваім штодзённым жыцці. Учыні, каб мы стваралі адзінства сярод падзеленых хрысціянаў і неслі супакой сярод канфліктуючых людзей. Навучы нас знаходзіць шляхі жыць у салідарнасці з абяздоленымі, і тымі хто блізка, і тымі, хто далёка ад нас.

Разам з братам Ражэ мы жадаем сказаць Табе: Божа, шчаслівыя тыя, хто аддае сябе Табе з сэрцамі, поўнымі даверу. Ты захоўваеш у нас радасць, сціпласць і міласэрнасць.

(малітва брата Алоіса)

На працягу трох мінулых гадоў нашую "пілігрымку даверу на зямлі" падтрымлівалі сведчанні маладых людзей з ўсіх кантынентаў, што шукалі "новай салідарнасці". Яны дзяліліся сваім досведам і рэфлексіямі падчас сустрэч у Тэзэ, падчас наведванняў мноства іншых краінаў і падчас сустрэчаў у Еўропе, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Азіі і Акіяніі.

Чалавецтва перажывае цяжкі час зменаў, і вынік іх усё яшчэ невядомы. Некаторыя засяроджваюць свой погляд на памылковым і трацяць надзею. Іншыя ж здольныя заўважыць новыя парасткі жыцця: яшчэ пакуль кволыя, але часта народжаныя з незвычайнага творчага натхнення, яны паказваюць, што чалавек не створаны для адчаю. Крызісы здольныя вызваліць нечаканыя запасы энергіі, дапамагчы сабрацца з духам.

З Тэзэ мы вітаем тых, хто па ўсім свеце згаджаецца ісці на рызыку надзеі. Яны усім сэрцам жадаюць усеагульнай салідарнасці і ўжо жывуць ёю. Разам з імі мы жадаем зрабіць наступны крок на гэтым агульным шляху.

Дапамагаць росту новай салідарнасці

Па ўсей зямлі адбываюцца новыя няшчасці, узнікаюць новыя віды адзіноты, новыя і злабадзённыя пытанні: міграцыя насельніцтва, экалагічныя катастрофы, няроўнасць, масавае беспрацоўе, разнастайныя формы гвалту – і гэта заклік да новай салідарнасці, які гучыць як для вернікаў розных рэлігій, так і для няверуючых.

Ці гатовы ты прыкласці намаганні дзеля распаўсюджвання новай салідарнасці:

- каб глабалізацыя адбывалася ў духу праўды і братэрства, а не праз прыніжэнне бедных або культурных меншасцяў;
- каб у рэшце рэшт спынілася эксплуатацыя людзей і трагедыя безлічы бежанцаў, каб годнасць кожнага чалавека, нават самага слабога, была абароненая;
- каб клопат пра навакольны асяродак быў прызнаны прыярытэтным пытаннем, каб запэўніць будычыню нашых нашчадкаў;
- каб тэхнічны прагрэс не павялічваў няроўнасць, а прыносіў карысць усім і рабіў жыццё больш чалавечным;
- каб салідарнасць была не аднабаковым працэсам, а сапраўднымі ўзаемаадносінамі, каб тыя, хто дае, вучыліся адкрываць для сябе велікадушнасць і шчодрасць слабых, бедных, іншаземцаў.

Не маючы амаль нічога, ты можаш зрабіць свой унёсак у стварэнне новай салідарнасці, каб усе разам мы дасягнулі радасці жыцця. Ці верыш ты ў гэта?

Калі б знікла спачуванне...

Дзе знайсці неабходныя на гэтадля гэтага сілы? Свядомасць хрысціянаў даўно ўжо абудзілася, яны зразумелі, што Хрыстус прыйшоў аб’яднаць усё чалавецтва. Сваім Уваскрасеннем Ён усіх зрабіў братамі і сёстрамі, адной сям’ёй. Збіраючыся вакол Яго, дазваляючы подыху Святога Духа вясці іх, хрысціяне адкрыюць шлях крыніцам спачування і салідарнасці. Чэрпаючы з іх, яны змогуць працягваць свой шлях.

У што б ператварылася чалаваецтва, калі б у нашых грамадствах знікла спачуванне?

Брат Ражэ паклаў у цэнтр жыцця супольнасці, якую заснаваў, тры даступныя ўсім евангельскія каштоўнасці: радасць-сціпласць-міласэрнасць.

Ці могуць гэтыя тры словы на працягу трох наступных гадоў суправаджаць цябе ў жыцці, дапамагаючы шырэй расчыняць дзверы салідарнасці ў тваім сэрцы, вакол цябе, у грамадстве?

У 2016 годзе мы пачнем з міласэрнасці! Нанова адкрыйма для сябе дабрыню Божую і чалавечую; яны мацнейшыя за зло! Так мы дасягаем самага сэрца Хрыстовага паслання. Менавіта ў духу Евангелля Папа Францішак абвясціў год міласэрнасці: усе мы пакліканыя сваім жыццём сведчыць пра Божае прабачэнне і бязмежнае спачуванне.

Калі незнаёмец поўны спачування

Адзін кніжнік сказаў Езусу: «А хто мой бліжні?» На гэта Езус адказаў: «Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, пабілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў той дарогай і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, падарожны, натрапіў на яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. І, пасадзіўшы яго на сваю жывёліну, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: “Паклапаціся аб ім. А калі патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся”. Як здаецца табе, хто з гэтых трох быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?» Ён сказаў: «Той, хто паступіў з ім міласэрна». Тады Езус сказаў яму: «Ідзі і ты рабі таксама». (Лк 10, 29-37)

Вобраз міласэрнасці

Не маючы амаль нічога, ты можаш зрабіць свой унёсак у стварэнне новай салідарнасці, каб усе разам мы дасягаганні, каб прыйсці на дапамогу бліжняму, каб выправіць несправядлівасць? Хрыстус прысутны ў пакінутым на дарозе параненым чалавекам, які чакае твайго спачування.

Ты сам праходзіш выпрабаванне? Хрыстус глядзіць на цябе з дабрынёю. Ён клапоціцца пра цябе, як і пра ўсё чалавецтва. Яго поўны любові позірк ты можаш часам убачыць у абліччы пагарджанага чалавека — такога, як той чужаземец, самаранін.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article19560.html - 26 May 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France