CD
Музыка Еднасці і СупакоюКружэлка CD, запісаная ў Тэзэ ў 2014 годзе.
CD, ref.: T 400. Кружэлка Taizé – Music of Unity and Peace паўстала як вынік унікальнага супрацоўніцтва памід Супольнасцю Тэзэ і міжнародным гуртом Deutsche Grammophon/Universal Music, каторы ўклаў у гэты праект свой вопыт і кампетэнцыі. Супольнасць вырашыла распачаць той праект, каб музыка з Тэзэ магла дайсці да шырокага кола слухачоў. Тыя, хто ўдзельнічаў у міжнародных спатканнях Тэзэ, знойдуць на кружэлцы аімасферу, якая іх узрушыла. Багата іншых адкрые тую рэфлексійную і медытацыйную малітву. Гук званоў, што знаёмы тым, хто наведаў Тэзэ, уводзіць нас у спевы ў выкананні маладых харыстаў і музыкаў з розных краін. Частка запісаў была зарэгістраваная ў часе супольных малітваў у ліпені 2014 г., некаторыя псальмы і рэспансорыі спяваюцца самімі братамі. Такім чынам, можна паслухаць спеў у выкананні хору, што складаецца з дзвюх з паловаю тысяч галасоў, але і адчуць інтымную атмасферу, якая атачае малітву ў Тэзэ. На той плытцы ўпершыню з’явіўся спеў „Let all who are thirsty come”. "Багата сітуацый на свеце патрабуюць супакою", піша брат Алоіс, прыёр Супольнасці, у кніжачцы, што далучаная да кружэлкі. "Супакой аднак павінен нарадзіцца ў нашым сэрцы. Гэта не азначае лёгкага жыцця, аднак той факт, што мы верым у магчымасць стварэння супакою". Mark Wilkinson, сіаршыня Deutsche Grammophon задаволены з запісу. "Гэтая асаблівая поўная эмоцый музыка заслугоўвае на тое, каб патрапіць да шырокага кола слухачоў. Музыка можа спрычыніцца да зменаў, да паканання бар’еарў, а ўнікальныя спевы з Тэзэ пацверджваюць гэта."
Спевы:1. Званы з Тэзэ2. Veni Sancte Spiritus3. Introduction: Seigneur, ouvre mes lèvres4. Bless the Lord5. Laudate Dominum6. Response: Le Verbe s’est fait chair7. Beati voi poveri8. Jubilate cœli9. Psalm 6310. Bleibet hier11. In manus tuas, Pater12. Surrexit Christus13. Gospodi pomiluj14. Aber du weißt den Weg für mich15. Song of Simeon16. Jésus le Christ17. De noche iremos18. Ubi caritas et amor19. Let all who are thirsty comeМузыка: Тэзэ: no 6, 7, 11, 14, 19. CD можна набыць у internet-краме Тэзэ [https://shop.taize.fr/index.php/music-of-unity.html], а таксама ў шматлікіх іншых краінах. shop.taize.fr [https://shop.taize.fr/index.php/music-of-unity.html]
|