Невялікія часовыя супольнасці
Маленькія часовыя супольнасці маюць сапраўды вялікае дасвядчэнне, як у выніку кантактавання з абшчынамі, парафіямі, месцамі салідарнасці, што гасцілі іх, так і маладзёнамі, якія перажылі гэтую духоўную прыгоду. Таму мы цешымся, што бліжэйшым часам мы зможам працягваць гэты праект. З гэтаю мэтаю мы запрашаем усіх, хто зацікаўлены пошукам нечага большага пад час наступнага побыту ў Тэзэ, каб даведацца больш на гэтую тэму. Што мы маем на ўвазе? Жывучы разам з малымі групамі маладзёнаў цягам некалькі тыдняў у вёсцы ці па суседстве, каб сведчыць аб Евангеллі, падзяляючы радасці і цяжкасці гэтых людзей, што жывуць там.
Каб прыгатавацца да гэтага, тыя, хто жадае прыняць удзел у гэтым праекце, павінны правесці тыдзень у Тэзэ і паведаміць пра тое пад час прыбыцця ў вёску. Для падрабязнай інфармацыі, калі ласка, пішыце на temp.com taize.fr. |