Аб’явы пра будучыя сустрэчы

Тэзэ 2016

Цягам усяго году: Штотыдзень, ад нядзелі да нядзелі, адбываюцца сустрэчы для моладзі, каб знайсці вытокі веры, паглыбіць нашае разуменне Божае міласэрнасці і каб шукаць шляхі сведчання ёю ў нашым жыцці.

З 28 жніўня па 4 верасня: Тыдзень сустрэчы маладзёнаў паміж 18 і 35 гадамі, студэнтаў, маладых спецыялістаў, валанцёраў альбо тых, хто шукае працу. Дзелючыся падобнаю жыццёваю сітуацыяю альбо прафесійным вопытам, яны змогуць сустрэцца і пагутарыць пра сваю будучыню ў святле веры.

Бухарэст 2016

З некалькімі братамі і 150 маладзёнамі з розных краін Брат Алоіс ад 28 красавіка да 1 траўня наведае Бухарэст, каб святкаваць Пасху разам з праваслаўнымі хрысціянамі Румыніі (у 2016 годзе праваслаўная Пасха будзе месяц пазней за Вялікдзень на Заходзе). Гэтая пілігрымка працягвае візіты ў Стамбул (Аб’яўленне 2013 г.), Маскву (Пасха 2011 г.), Маскву, Менск і Кіеў (Пасха 2015 г.)

Катану 2016

Пасля Ёханэсбурга (1995 г.), Найробі (2008) і Кігалі (2012) чацьвертая міжнародная сустрэча моладзі ў Афрыцы адбудзецца ў Катану, Бенін, паміж 31 жніўня і 4 верасня.
Гэта чарговы этап “пілігрымкі даверу на зямлі” з’яднае разам тысячы маладых людзей Заходняе Афрыкі. Яны знойдуць магчымасць падтрымаць адзін аднаго ў надзеі на будучыню Афрыкі.
Гэтае спатканне таксама адкрытае для ўсіх іншых удзельнікаў з розных частак Афрыкі ці нават іншых краін свету, хто жадае адкрыць для сябе гэтую частку кантыненту.
Сустрэчаю ў Катану мы хочам падкрэсліць жыццяздольнасць, патэнцыял маладога пакалення ў Афрыцы, вартасці, якімі гэты вельмі малады кантынент можа падзяліцца з іншымі.

Еўрапейская сустрэча 2016-2017

Вечарам 30 снежня Брат Алоіс абвесціў, што

прыканцы 2016 года адбудзецца 39-ая Еўрапейская сустрэча. Мы сустрэнемся ў іншым канцы Еўропы. Зараз мы на поўдні, а потым мы накіруемся на поўнач. Зараз мы на ўзбярэжжы Міжземнамор’я, у наступным годзе мы паедзем да берагоў Балтыкі.
 
З 28 снежня 2016 года па 1 студзеня 2017 года мы паедзем у краіну, дзе пакуль што не было аніводнае Еўрапейскае сустрэчы, у Латвію, у горад Рыга.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article20150.html - 14 July 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France