Побыт у Тэзэ
Даты 2024 г.Калі ласка, дакладна праверце даты, якія тычацца сустрэчы, у якой вы жадаеце прыняць удзел перад тым, як вы вышлеце сваю рэгістрацыйную форму.
Сустрэчы для моладзімаладзёны ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў: могуць прыехаць ў любы тыдзень ад 7 студзеня па 24 снежня, асабліва на спецыяльны тыдзень 25 жніўня-1 верасня 2024 г. для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў падлеткі ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў: могуць прыехаць у любы тыдзень ад 7 студзеня па 24 снежня, акрамя тыдня 25 жніўня-1 верасня. Сустрэчы заўсёды адбываюцца ад нядзелі да нядзелі. Групы моладзі могуць таксама прыехаць суботаю ўвечары, калі застаюцца на ўвесь наступны тыдзень. У гэтым выпадку іх папросяць аб дапамозе ў прыёме тых, хто прыбывае наступнага дня. (Побыт на выходных ад чацвярга/пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ). Выключэннем з “нядзельнага правіла” з’яўляюцца два пасхальныя тыдні, калі панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця. Вялікі Тыдзень: нядзеля 23.04 - панядзелак 01.04 Сустрэчы для дарослыхУ 2024 годзе сустрэчы для асобаў, старэйшых за 30 год, будуць адбывацца ад нядзелі 17.03 да нядзелі 20.09, акрамя тыдня 25 жніўня-1 верасня 2024 г.. Аднак на моладзевы тыдзень 25 жніўня-1 верасня акрамя 18-29-гадовых маладзёнаў да Тэзэ таксама могуць прыехаць асобы ва ўзросце 30-35 гадоў. Мы просім старэйшых за 35 гадоў асобы, калі тое магчыма да зрэалізавання, устрымацца ад наведвання Тэзэ ў найбольш масавыя тыдні, кшталту Вялікага Тыдня, Вялікоднага Тыдня, Унебаўшэсця Пана (6-12 траўня 2024 г.), а таксама ад паловы ліпеня да канца жніўня. Добрымі для вашага побыту й менш абложанымі тыднямі сёлета будуць: 17-24.03, 08.04-05.05, 26.05-14.07 ды 01.09-20.10. Асобы ва ўзросце 30-35 гадоў мы запрашаем таксама прыехаць 25 жніўня-1 верасня 2024 г.. Сустрэчы для дарослых заўсёды адбываюцца ад нядзелі да наступнае нядзелі. (Побыт на выходных ад чацвярга/пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ). Калі ласка, пераканайцеся ў тым, што вы ўважліва прачыталі інфармацыю Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў перад тым, як планаваць сваю паездку. Дарослыя, што жадаюць правесці тыдзень у цішыні, павінны прачытаць інфармацыю Тыдзень у цішыні перад тым, як вырашаць прыехаць да нас. Сустрэчы для сем’яў з дзецьміНа 2024 г. запланаваныя некалькі тэрмінаў сустрэч для сем’яў з дзецьмі - бацькоў з дзецьмі да 15 гадоў. Рэгістрацыя на побыт сем’яў распачнецца 15 студзеня 2024 г. Дадзеныя сустрэчы адбудуцца цягам наступных тыдняў:
Акрамя адмысловых тыдняў сямейных сустрэч, з 24.03 па 01.07, а таксама з 01.09 па 20.10 мы зможам размясціць абмежаваную колькасць сем’яў на паўтыдня. Такія сем’і будуць браць удзел у сустрэчах для дарослых. У гэтым выпадку мы просім сем’і прыязджаць альбо на тры ночы (нядзеля-серада) альбо на тры ночы (чацвер-нядзеля). У прамежку 3-6 тыдняў перад датаю запланаванае паездкі, калі ласка, звяжыцеся з намі, каб атрымаць інфармацыю наконт магчымасці вашага побыту ў выбраных датах. Калі ласка, перад вашым побытам і рэгістрацыяю, уважліва прачытайце інфармацыю са старонкі Сустрэчы для сем’яў, прымаючы да ўвагі той факт, што ад часу пандэміі маглі змяніцца некаторыя дэталі. |