Катану 2016

Разам шукаючы шляхоў надзеі

Чацверты афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу на Зямлі, арганізаванай праз Супольнасць з Тэзэ, адбыўся у бенінскім горадзе Катану з серады 31 жніўня па нядзелю 4 верасня. Ніжэй крыху інфармацыі на гэтую тэму.

"Дзе будзе праходзіць чарговы этап Пілігрымкі Даверу на Зямлі? Нават, калі тое будзе на іншым канцы свету, я хачу паехаць туды!" Гэтае пытанне было на вуснах тых, хто ад’язджаў аўтобусамі з-пад college Père Aupiais.

Чацверты этап Пілігрымкі Даверу на Зямлі скончыўся ў нядзелю, 4 верасня 2016 у Катану. Ён сабраў разам 7500 удзельнікаў 35 нацыянальнасцяў. Акрамя тых, хто быў непасрэдна з Беніну, самае вялікае прадстаўніцтва было з Тога (800 удзельнікаў), Нігерыі (550), Буркіна-Фасо (163), Ганы (100), Кот-д’Івуару (46) ... Моўная разнастайнасць пад час семінараў і форумаў была прадстаўлена ў асноўным ангельскаю, французскаю, а таксама моваю фон, вядомай таксама пад назваю дагамейскай (нігерыйска-кангійская мова з сям’і ква). У часе літургіі таксама выкарыстоўваліся мовы ёруба і міна.

Па прыбыцці на тварах моладзі чыталіся асцярожнасць і абачлівасць, але яны хутка ўвайшлі ў рытм сустрэчы: раніцаю ў наваколлі, апоўдні разам у цэнтральным месцы. У часе перапынку а 17-ай гадзіне з’яўляліся барабаны, багата хто пачынаў танчыць пад дрэвамі кайя, выказваючы ўдзячнасць і радасць удзельнікаў. Гэтая падзея - першая ў рэгіёне - паказала здольнасць маладзёнаў пераадольваць нацыянальныя, культурныя ці рэлігійныя межы, а таксама браць асабістую адказнасць за стварэнне даверу і пакою.

У кантэксце эканамічнае слабасці, няўпэўненасці і захавання напружанасці ды крызісаў, тэматыка "сумеснага пошуку шляхоў надзеі" была сустрэта з імпэтам многімі маладзёнамі, дзеля таго, каб узяць пад кантроль сваё ўласнае жыццё. Супольныя малітвы разам з медытацыямі брата Алоіса, прысутнасць трыццаці куратараў у часе семінараў, што злучалі веру са штодзённым жыццём, гасціннасць мясцовых сем’яў і прыём праз мясцовыя супольнасці былі асноўнымі элементамі гэтага дасвядчэння.

Нагадаўшы ўдзельнікам пра тое, што крыніцаю надзеі павінен быць Хрыстус, Брат Алоіс патлумачыў падставу пошукаў еднасці: Хрыстус не прыйшоў, каб стварыць групу вучняў, якія б адрозніваліся ад іншых, стаялі б асабняком, у апазіцыі да рэшты чалавецтва. Ён прыйшоў, каб пераадолець падзелы паміж людзьмі і з’яднаць нас у Богу. Слухаючы і ўвасабляючы гэтае пасланне еднасці з Евангелля, яно можа даць нам вялікую моц. Каб выразіць тое пасланне ў нашым жыцці, каб яно стала нават сэнсам нашага існавання."

Добрая арганізацыя прыёму ўдзельнікаў у прымаючых парафіях, падрыхтаваная моладздзю з Катану, актыўны ўдзел ува ўсяе праграме, эфектыўнасць лагістычных камандаў, якія былі створаныя маладымі валанцёрамі паказалі здольнасць моладзі браць на сябе значныя абавязальніцтвы.

Цудоўнаму прадстаўленню кампаній і партнёраў па кантрактах на транспартныя паслугі, падрыхтоўку ежы, усталяванне намётаў, вываз смецця, медыцынскую апеку спрыяла добрае надвор’е і плаўны ход сустрэчы.

Міністр да спраў моладзі Освальд Хоўмекі прыйшоў, каб павітаць удзельнікаў пад час адкрыцця ў сераду 31 жніўня. Акрамя таго, у сустрэчы прымалі ўдзел святары, што займаюцца моладздзю ў розных краінах, некалькі біскупаў, а таксама лідары пратэстанцкіх дэнамінацый, што бралі ўдзел у супольных малітвах, сярод ніх арцыбіскуп адміністратар Катану Антуан Ганьё, Мэцью Алао, прадстаўнік прэзідэнта пратэстанцкае Метадысцкае Царквы Беніна Нікадэмуса Алагбады, біскупы Айзэк Гагло і Нікадэмус Баррыйя з Тога, біскуп Габрыэль Мантэ з Ганы, біскуп Клетус Фэліха, біскуп Поль Віера з Беніну, а таксама арцыбіскуп Брайян Удаігвэ, апостальскій нунцый у Беніне і Тога.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article20833.html - 21 October 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France