Вітаем непаўнагадовых мігрантаў

Арыентацыйны цэнтр для непаўнагадовых у мясцовасці Ameugny, арганізаваны Супольнасцю Тэзэ

У начы з серады на чацвер 3 лістапада група непаўнагадовых мігрантаў без суправаджэння прыбыла ў Saône-et-Loire, бо лагер у Кале (фр. Calais) быў зачынены. Група складаецца з пятнаццаці падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў, большасцю суданскага паходжання, але таксама з Эрытрэі і Сірыі.

Прыём быў падрыхтаваны Супольнасцю Тэзэ, якая забяспечвае месца, прапануе валанцёраў, а таксама матэрыяльна-тэхнічныя сродкі ў супрацоўніцтве з арганізацыяю "Мост" (фр. Le Pont) з гораду Макон (фр. Mâcon), што займаецца ўсімі адміністрацыйнымі працэдурамі. Перад тым, як маладыя мігранты прыбылі ў Ameugny, мэр горада і сельсавет загадзя паінфармавалі пра тое сваіх жыхароў.

Гэтыя маладзёны былі прынятыя ўначы адразу па прыбыцці мэрам Ameugny, некаторымі жыхарамі вёскі, супрацоўнікамі "Мосту", камандаю Тэзэ і некалькімі маладымі бежанцамі з Судану, якіх летась прыняла Супольнасць. Прэфект Saône-et-Loire быў прадстаўлены старшынёю ягонае адміністрацыі пані Жэрмэн (фр. Germain).

3 лістапада прэфектура апублікавала наступны камунікат:

"Дадзеная прапанова прытулку носіць часовы характар, рыхтавалася апошнія тры месяцы. Гэта дазволіць зрэалізаваць пасяленне ў аптымальных варунках для бяспекі і здароўя маладзёнаў, пакуль яны не будуць скіраваныя ў Злучанае Каралеўства альбо пакуль не змогуць скарыстацца з законных правоў. Перадусім, яны будуць мець перавагу, чакаючы на вынікі разгляду іх справы ўладамі Брытаніі па пытанні ўз’яднання з сем’ямі. Гэта гарантуе ім тое, што справы будуць разгледжаныя ў тэрміне ад 3 да 6 тыдняў."


Прымаючая каманда

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21019.html - 21 April 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France