Рыга 2016
Варштаты апоўдніЧацвер 29 снежняДУХОЎНАСЦЬЧас на асабістую малітву і тое, каб быць выслуханым. Магчымасць сакрамэнту споведзі. Проста пачніце зноў. Няўдачы, ператварэнні і сціпласць дзяцей. Біблійнае разважанне з братам з Тэзэ. Матушка Марыя Скабцова (1891-1945), праваслаўная святая на сёння. Праводзіць брат з Тэзэ. “Моманты з жыцця Брата Ражэ”. Фільм шаснаццаці момантаў з жыцця засноўніка Супольнасці Тэзэ, ад ягонага дзяцінства да драматычнае смерці (90 хв.) ЦАРКВА“Прыгажосць нябёсаў на зямлі”: наведванне Рыжскага праваслаўнага Сабору Раства Хрыстова, з ягонымі іконамі і літургічным спевам. Маленькія часовыя супольнасці: перабыванне разам па-суседстве месяц часу з трыма ці чатырма іншымі асобамі, каб дзяліцца сваім жыццём, малітваю і браць удзел у чынах салідарнасці. САЛІДАРНАСЦЬ / ГРАМАДСТВАЕўропа сёння: што мы можам рабіць для еднасці кантыненту? Дзяленне з некалькімі асобамі з розных дзяржаў, што працуюць на будаванне Еўропы. Прымаючы мігрантаў і ўцекачоў: людзі, што прапануюць гасціннасць, падзеляцца сваім дасвядчэннем. Разам да лепшае інтэграцыі ўсіх у грамадстве: сустрэча з былымі бяздомнымі і былымі вязнямі. КУЛЬТУРА І ВЕРА200 гадоў скарбам мастацтва: наведванне Нацыянальнае Латвійскае Галерэі Мастацтва. Святкуючы Хануку, урачыстасць святла, разам з габрэйскае абшчынаю Рыгі. Спевы і танцы. Канцэрт класічнае музыкі: маладыя латышы граюць Баха, Форэ, Дубра, Праўліньша… Шлях да свабоды – латвійская барацьба пад час савецкае акупацыі. Асабістыя гісторыі і наведванне мясцінаў на Бульвары Свабоды. Галасы Латвіі: розныя латышскія гурты запрашаюць паслухаць і узяць удзел у хоравым выкананні.
Пятніца 30 снежняДУХОЎНАСЦЬЧас на асабістую малітву і тое, каб быць выслуханым. Магчымасць сакрамэнту споведзі. Проста пачніце зноў. Няўдачы, ператварэнні і сціпласць дзяцей. Біблійнае разважанне з братам з Тэзэ. Матушка Марыя Скабцова (1891-1945), праваслаўная святая на сёння. Праводзіць брат з Тэзэ. “Моманты з жыцця Брата Ражэ”. Фільм шаснаццаці момантаў з жыцця засноўніка Супольнасці Тэзэ, ад ягонага дзяцінства да драматычнае смерці (90 хв.) Жыць вераю як прафесіяналы: сустрэча з суддзёю, адвакатам, журналісткаю, доктарам і прафесарам універсітэту. ЦАРКВА“Прыгажосць нябёсаў на зямлі”: наведванне Рыжскага праваслаўнага Сабору Раства Хрыстова, з ягонымі іконамі і літургічным спевам. Маленькія часовыя супольнасці: перабыванне разам па-суседстве месяц часу з трыма ці чатырма іншымі асобамі, каб дзяліцца сваім жыццём, малітваю і браць удзел у чынах салідарнасці. САЛІДАРНАСЦЬ / ГРАМАДСТВАШто мы можам зрабіць для нашага супольнага дому – зямлі? Разважанні над актуальнымі праблемамі навакольнага асяроддзя на падставе энцыклікі Laudato si’ папы Францішка. Якім чынам можна пазбыцца шкодных звычак? Як выглядае шлях вызвалення? Асабістыя гісторыі і разважанні. КУЛЬТУРА І ВЕРА200 гадоў скарбам мастацтва: наведванне Нацыянальнае Латвійскае Галерэі Мастацтва. Дзе ў сучасным мастацтве Бог? Размова з маладымі латышскімі мастакамі. Сатварэнне Богам вачыма навукоўца. Сустрэча з праф. Вячэслаўсам Кашчэеўсам, спецыялістам ад квантавае фізікі і нанатэхналогіі, Латвійскі Ўніверсітэт. Латвія і ейныя нацыянальныя музыка, танцы, кокле (старажытны інструмент). Каб азнаёміцца з дакладным апісаннем варштатаў у часе Сустрэчы ў Рызе, дзе пазначаныя месцы правядзення, гадзіны сустрэчы ды транспартныя падказкі, а таксама дадатковыя варункі ўдзелу, калі ласка, перайдзіце па гэтае спасылцы.
|