Восень 2016

Візіт у Беларусь

Мінулай восенню адзін з братоў Тэзэ правёў тыдзень у Беларусі, наведваючы хрысціянскія супольнасці і сустракаючыся з моладдзю, што рыхтуецца да Сустрэчы ў Рызе напрыканцы года.

Вясною 2015 г. Брат Алоіс разам з іншымі братамі правялі 2 дні ў Менску, адбываючы этап пілігрымкі з Расеі ва Ўкраіну. Таму гэтыя сувязі паміж Беларуссю і Тэзэ даволі працяглыя. Багата маладзёнаў было на Еўрапейскае Сустрэчы ў гішпанскае Валенсіі, адбываючы вельмі доўгае падарожжа. Цягам некалькіх апошніх гадоў штолета група праваслаўнае моладзі таксама прыязджае беспасрэдна ў вёску Тэзэ. Брат піша:

Менск

"Было вельмі важна ізноў наведаць праваслаўных і каталікоў у Менску. У прыходзе ’Ўсіх тужлівых Радасце’ нядзельнае раніцаю я ўдзельнічаў у праваслаўнае літургіі адразу ў першы дзень майго побыту, пасля чаго мы сустрэліся са святарамі і праваслаўнымі маладзёнамі, што рыхтуюцца да паездкі ў Рыгу.

Наступнага дня цягам палутара гадзінаў у мяне была магчымасць сустрэцца з праваслаўнымі студэнтамі Інстытуту тэалогіі ў Менску. Іх пытанні пра Тэзэ, жыццё Брата Ражэ і аспекты еднасці былі вельмі глыбокімі.

Цешуся, што я змог наведаць Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Прадстаяцеля Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама новапрызначанага апостальскага нунцыя ў Менску Мансіньёра Габара Пінтэра. У латвійскае амбасадзе ў Менску ў нас была магчымасць паразмаўляць пра важныя пытанні што да візаў для беларускіх маладзёнаў, якія рыхтуюцца да наступнае Еўрапейскае Сустрэчы.

Урэшце мушу сказаць пра цудоўную ініцыятыву: цешуся паведаміць пра тое, што двое ўкраінскіх маладзёнаў з Кіеву прыехалі на сустрэчу ў Менск. У сваю чаргу, двое маладзёнаў з Беларусі наведалі Кіеў два тыдні пазней з нагоды візіту брата ва Ўкраіну.


Гомель

З Гомелю, другога па вялічыні горада рэспублікі, у Тэзэ некалькі гадоў таму прыязджала група манахаў; адзін з іх падзяліўся сваімі ўражаннямі пра жыццё ў Супольнасці цягам месяцу, якое ён дасведчыў некалькі гадоў таму. Там была запланаваная вельмі змястоўная праграма, уключна з цудоўнаю сустрэчаю ў галоўнае бібліятэцы, якую падрыхтаваў адзін з тых манахаў, Айцец Сава, які апроч таго вядзе штотыднёвую тэлеперадачу, прысвечаную пытанням веры і духоўнасці.

Там, як дарэчы й паўсюль, я дасведчыў гасціннасці, якую шматлікія маладзёны аказвалі мне пад час этапу Пілігрымкі Даверу на Зямлі. Там мне пашчасціла затрымацца ў гомельскае сям’і, сын з якой быў у Тэзэ мінулым летам. Гэта быў цудоўны момант дзялення жыццём і радасцю.


Гародня

Візіт у Гародні быў досыць кароткі - толькі некалькі гадзінаў, - але я быў вельмі ўзрадаваны, што мог наведаць гарадскую сінагогу ды сустрэцца з прадстаўнікамі габрэйскае суполкі, якія займаюцца захаваннем памяці пра трагедыю, ахвярамі якой цягам мінулага стагоддзя яны былі.

Увечары ў каталіцкім касцёле Св. Брыгіты на малітву сабралося багата маладзёнаў. Пад час сустрэчы быў дэманстраваны фільм пра маючую адбыцца ў Рызе Сустрэчу, што спавадавала шэраг пытанняў і рэфлексій.


Браслаў

Сёлета я першы раз быў у Браславе, што знаходзіцца на паўночным ускрайку краіны, некалькі кіламетраў ад латвійскае мяжы. Сапраўды, аўтобус з Менску, якім я прыехаў у Браслаў, далей шыбаваў у бок Рыгі, будучы свайго кшталту абвесткаю пра маючае адбыцца там спатканне.

Маладыя каталікі з усяго наваколля былі запрошаныя на малітву і сусрэчу, пасля якой адбыўся супольны пасілак за вялікім сталом. Некаторыя з іх паканалі больш за 100 кіламетраў, каб узяць удзел у вечаровым спатканні, што, безумоўна, было вельмі кранальным. Багата хто з іх таксама рыхтуецца да Сустрэчы ў Рызе напрыканцы года: і сапраўды, упершыню так вялікая міжнародная сустрэча маладых хрысціянаў адбудзецца так блізка дому.


Баранавічы

Па дарозе да наступнага этапу маёй пілігрымкі ва Ўкраіне, я спыніўся на некалькі гадзінаў у Баранавічах, на поўдні краіны. Я змог узяць удзел у праваслаўных нешпорах вечарам суботы. Той момант стаў чарговаю магчымасцю дасведчыць цудоўную беларускую гасціннасць пад час вечаровага пасілку.

Яшчэ наконадні раніцаю той візіт не планваўся. Я часцяком бачу, што калі-некалі зусім безпадстаўна перавыконваць план, прадбачачы нешта, калі з’яўляюцца неспадзяваныя і нечаканыя сустрэчы, арганізаваныя ў апошні момант і насамрэч поўныя сапраўднае радасці.

Паўсюль гасціна беларускіх хрысціянаў была вельмі цёплаю. Што пераканаўча сведчыць пра тое, наколькі Пілігрымка Даверу спрычынілася да падбадзёрвання іх у іх жа ўласнае пілігрымцы веры".



Сустрэча з праваслаўнае моладдзю ў Менску

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21221.html - 27 February 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France