Група св. Ірэнея ў Тэзэ

Сумесная праваслаўна-каталіцкая група св. Ірэнея сабралася ў Тэзэ паміж 2 і 6 лістапада 2016 г. Пасяджэнне праводзілася пад старшынствам арцыбіскупа Тэлміскага Ёва (Гечы).

На адкрыцці сесіі групу павітаў Брат Алоіс. Цягам сустрэчы чальцы групы наведалі супольныя малітвы Супольнасці і дзялілі пасілак разам з братамі.

У пятніцу і суботу ў вясковым храме была цэлебраваная Боская Літургія.

Пасля сустрэчы былі апублікаваныя прэс-рэлізы па-ангельску [http://www.ecupatria.org/2016/11/08/saint-irenaeus-group-met-in-taize], а таксама па-нямецку [http://www.moehlerinstitut.de/images/2016_Taiz%C3%A9_DT.pdf].

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21255.html - 19 May 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France