Падчас уік-энду на Вербніцу 2017 г. у Бруселі адбудзецца сустрэча Тэзэ. На запрашэнне арцыбіскупа Малін-Брусель кардынала Кеселя браты з Тэзэ, а таксама моладзь з Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі, Нямеччыны ды Люксембургу правядуць некалькі дзён на сустрэчы і малітве. Суботнім вечарам на малітве будзе прысутны таксама брат Алоіс.
На старонцы, прысвечанай гэтай падзеі [http://taizebru2017.be/taizebru.html] можна прачытаць:
« Гэтую сустрэчу душпастыры франкамоўнае і нідэрландскамоўнае моладзі падрыхтавалі разам з экуменічнае супольнасцю Тэзэ ды пратэстанцкае супольнасцю Бельгіі (…). Моладзь можа далучыцца да сустрэчы ўвечары ў пятніцу 7 красавіка альбо ў першае палове дня суботы 8 красавіка. Суботняе раніцаю брат з Тэзэ правядзе біблійнае разважанне, а потым адбудуцца абмеркаванні ў малых групах. У другой палове дня ў розных месцах Бруселя адбудуцца семінары.
Суботнім вечарам адбудзецца малітоўнае чуванне са свечкамі ў базіліцы Koekelberg. Пасля гэтага моладзь вернецца ў парафіі, сем’і з якіх будуць гасціць іх. Нядзельнае раніцы ў тое самае базіліцы адбудзецца ўрачыстая літургія Вербніцы. Урачыстасці (малітвы і літургія) будуць агульнадаступнымі, але сама сустрэча на ўік-энд прызначаная для маладзёнаў ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў.»
На сустрэчу можна зарэгістравацца пра старонку моладзевага служэння [http://taizebru2017.be/index.html]. Для атрымання дадатковае інфармацыі, калі ласка, кантактуйцеся з групаю прыёму праз электронную пошту.

Здымак аўтарства Wiesia Klemens падчас Еўрапескае Сустрэчы ў Бруселі.