Малыя супольнасці

Месяц у Марока

Праект малых часовых супольнасцяў працягваецца й у 2017 г. Ніжэй пададзеная справаздача Навойкі з Польшчы (пол. Nawojka), якая правяла месяц у малое супольнасці ў мараканскім Маракешы.

У Маракешы, перабываючы ў малое часовае супольнасці, я дзяліла пакой ды штодзённыя абавязкі разам з Марыяй з Гішпаніі ды Карэн з Нямеччыны. Штораніцы мы наведвалі асацыяцыю, якая дапамагае дзецям у цяжкіх жыццёвых варунках. Нашымі суседзямі была група мігрантаў, таму, натуральна, мы праводзілі багата часу разам з німі. На дадатак, часцяком мы сустракаліся з мясцовымі студэнтамі на вячэры, на малітве, альбо й там й там.

Найбольш складаным дасвядчэннем падчас побыту было прыстасаванне да людзей, асяроддзя, культуры ды асобаў, з якімі жывеш разам. У той самы час тое было выдатным вопытам таго, якім чынам дзяліцца і вырашаць праблемы без пазбягання іх, як насамрэч цешыцца з перабывання разам і наколькі моцнаю з’яўляецца супольная малітва. Гэта тое дасвядчэнне, што адкрывае вочы на разнастайнасць, на тое, як прымаць яе й шанаваць, як проста разумець, замест таго, каб асуджаць. Тое змяняе твой погляд, робіць цябе больш адкрытым ды падрыхтаваным на тое, чаго не спадзяваўся.


Дзеля таго, каб прачытаць болей пра нашае дасвядчэнне, калі ласка, перайдзіце на гэтую старонку [http://taizemorocco.tumblr.com/], дзе мы дзяліліся сваімі ўражаннямі ды здымкамі з побыту (старонка нашага блогу напісаная па-ангельску).

Printed from: http://www.taize.fr/be_article21473.html - 13 August 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France