Сусветны Патрыярх у Тэзэ, аўторак 25 красавіка

Некалькі дзён пасля Вялікадня Супольнасць Тэзэ будзе прымаць спецыяльнага госця. Упершыню, 25 красавіка 2017 г. са сваім пастырскім візітам Тэзэ на некалькі гадзін наведае Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей I°. Пілігрымка да Тэзэ будзе заключным этапам ягонага пастарскага візіту ў Швейцарыю з нагоды 50-ае гадавіны Праваслаўнага цэнтра Chambésy.


У часе свайго візіту Патрыярх возьме ўдзел у супольнае малітве а 12:00 у царкве разам з братамі, што прадстаўляюць розныя хрысціянскія канфесіі, а таксама маладзёнамі, што на той час будуць у Тэзэ. Ён будзе павітаны Братам Алоісам і звернецца да прысутных прыканцы малітвы.

Удзел у гэтае малітве адкрыты для кожнага. Калі нехта жадае прыехаць у Тэзэ, каб правесці там менавіта гэты дзень, з’есці пасілак ды прыняць удзел у семінары апоўдні, мусіць зарэгістравацца ў якасці наведвальніка праз старонку Тэзэ.

Групы, а таксама індывідуальныя асобы, што будуць перабываць у вёсцы тыдзень раней (16-23 красавіка 2017 г.), і якія планавалі свой ад’езд на 23 красавіка, могуць застацца даўжэй, да апоўдня аўторку 25 красавіка (для асобаў старэйшых за 30 гадоў тое запрашэнне будзе магчымае толькі выключна ў межах даступнага жытла). Таму, калі вы плануеце працягнуць свой візіт у Тэзэ такім чынам, калі ласка, паінфармуйце прымаючую групу, змяняючы адпаведна даты вашае рэгістрацыі.


Printed from: https://www.taize.fr/be_article21669.html - 1 August 2021
Copyright © 2021 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France