Фінляндыя

Хаміна - горад супакою

Хаміна, горад ва ўсходняе Фінляндыі, побач з расейскае мяжою, запрашае моладзь 25-27 жніўня 2017 г. на чарговы этап "Пілігрымкі Даверу на Зямлі".

У сваёй гісторыі і паводле свайго палажэння Хаміна заўсёды была горадам, дзе будаванне супакою было нечым істотным. У 1809 г. падпісаны тут мір паміж Расеяй і Швецыяй скончыў вайну, якая тачылася на фінскае тэрыторыі, дазволіў адрадзіць фінскую культуру, мову, а ў рэшце спрычыніўся да незалежнасці Фінляндыі, якая была абвешчана ў 1917 г. Узводзячы масты, руйнуючы муры - штодзённая частка жыцця Хаміны.


Пішуць маладзёны з Хаміны:


“Мы спадзяемся, што міжнародная сустрэча Тэзэ напоўніць вуліцы нашага гораду сотнямі маладзёнаў з Фінляндыі, Расеі, Скандынавіі, Прыбалтыкі, а таксама з усяе Еўропы. У час, калі нарастае напружанасць і канфлікты, дзеля многіх людзей на нашае Зямлі, супакой - гэта тое, пра што яны могуць толькі марыць. Мы прагнем збудаваць нашую сустрэчу вакол тэматыкі “Супакой усім” з малітвамі, цішынёю, групамі дзялення ды варштатамі. Падзея адбудзецца ў сэрцы гістарычнага Бастыёну, а таксама ў мясцовых храмах.

Тыя выходныя з Тэзэ будуць часткаю афіцыйных урачыстасцяў сотае гадавіны незалежнасці Фінляндыі ‘Suomi100’. Ініцыятарамі правядзення сустрэчы выступілі горад Хаміна разам з лютэранскае, праваслаўнае, каталіцкае ды вольнымі цэрквамі.

Сустрэча будзе магчымасцю паразважаць над чацвёртае прапановаю брата Алоіса на 2017 г.: “Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою”.


Супакой на зямлі пачынаецца ў сэрцы кожнага з людзей. Перадусім менавіта сэрца кожнага з нас мае змяніцца, а гэтая перамена таксама ўтрымлівае ў сабе навяртанне, дазваляючы Божаму Духу перабываць у нас, прымаючы супакой, што будзе перадавацца адно аднаму. “Асягні ўнутраны супакой, а тысячы навокал цябе будуць збаўленыя” (Серафім Сароўскі).
Выходзячы ад нашага ўласнага жыцця напішма новыя старонкі простае салідарнасці, якая будзе выходзіць па-за межы падзелаў і муроў: у розных частках свету збудаваныя фізічныя муры, але таксама існуюць муры невуцтва, перадузятасці ды ідэалогіі. Будзьма больш адкрытымі на іншыя культуры і менталітэты.

Праграма сустрэчы

Пятніца, 25 жніўня 2017 г.

  • 14:00 – 18:00: Прыбыццё і прыём у цэнтры горада Хаміна
  • Гарачы пасілак
  • 19:30: Вечаровая малітва
  • 20:45: Сацыяльныя мерапрыемствы

Субота, 26 жніўня

  • Сняданне ў месцы засялення
  • 09:15: Ранішняя малітва ў царкве па-суседску з месцам рассялення
  • 09:45: Маленькія групы дзялення, а таксама наведванне наваколіц, пасля чаго перамяшчэнне у цэнтр горада
  • ад 12:00 да 12:30: абед
  • 13:00: Малітва апоўдні з кароткім біблійным разважаннем
  • 1430 – 16:00 ды 16:30 – 18:00: варштаты, форумы ці групы, альбо наведванне (да выбару)
  • ад 18:00 да 19:00: вячэра
  • 19:00: Вечаровая малітва ў цэрквах у цэнтры горада
  •  21:00-23:00: Сацыяльныя мерапрыемствы

Нядзеля, 27 жніўня

  • Сняданне ў месцы засялення
  • 10:00: Нядзельная служба ў царкве па-суседску з месцам рассялення, а затым абед з месцічамі
  • 14:00-15:00: Малітва на разасланне
  • Раздача спакаваных пасілкаў на зваротнае падарожжа

Рэгістрацыя і Аплаты

Рэгістрацыя

Рэгістрацыйная форма online [http://www.haminanseurakunta.fi/taizehamina] (па-фінску, па-ангельску і па-расейску)

Удзел у аплатах

  • Увесь побыт уключна з транспартам з аэрапорту Хельсінкі ды спецыяльным аўтобусам у Хаміну і назад у Хельсінкі - 40 €
  • Увесь побыт без транспарту - 30 €

Аплату належыць здзейсніць выключна ў еўра грашовым пераводам. Дэталі вы атрымаеце, калі будзе атрыманая вашая рэгістрацыя.


Printed from: https://www.taize.fr/be_article21736.html - 23 June 2021
Copyright © 2021 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France