Цішыня ТэзэЦішыня ў Тэзэ мае цэнтральнае месца. Здараецца, некаторыя маладзёны праводзяць у цішыні нават увесь тыдзень. Пад час кожнае малітвы ў сярэдзіне набажэнства кожны запрошаны да таго, каб маліцца ў цішыні. Некаторыя маладзёны адчуваюць такую патрэбу: суцішыцца ад штодзённае праграмы, застаючыся па-за натоўпам. З гэтаю мэтаю ў вёсцы існуюць спецыяльныя месцы, такія як крыніца св. Стэфана альбо вясковы касцёл, дзе можна правесці ў цішыні даўжэйшы час.
У часе вялікага летняга тыдня адзін хлопец з Нямеччыны, Лукас, падзяліўся сваімі разважаннямі пра цішыню. Ніжэй ён падаў нам некаторыя ідэі, што атаясамліваюцца ў яго з цішынёю з кароткім разважаннем да кожнае з іх.
Вызваленне нашых душаў ад усяго таго, што іх абцяжарваеУ штодзённым жыцці мы часцяком сутыкаемся з праблемамі, заданнямі ды барацьбою. Часам я адчуваю патрэбу вызваліцца ад гэтага ўсяго. Слухаючы сябеМы заўсёды маем багата чаканняў ад тых, што знаходзяцца абапал нас. Цішыня гэта тая магчымасць засяродзіцца на рэчах, якія для мяне сапраўды важныя. Будучы спустошаным, дазволь прамовіць БогуСтан спустошанасці, які прыходзіць разам з цішынёю, дазваляе Богу прамаўляць у маім сэрцы. На колькі часта мы не звяртаем увагі на заклік, які Бог кіруе да нас? Здымаючы нашыя маскі - адкрываем сябеУ цішыні я ўваходжу ў пакой, дзе магу сутыкнуцца са сваім праўдзівым "я", без масак, што звычайна я маю на сабе ў кантактах з іншымі асобамі. У асабістае рэляцыі з Богам я магу даверыцца Яму ўсім сваім сэрцам. Будучы напоўненым прысутнасцю БогаВынікам гэтага абноўленага даверу з’яўляецца тое, што Божая прысутнасць можа напоўніць маё ўнутранае жыццё. Першым плёнам гэтага й з’яўляецца цішыня. Быць як дзіцяціЯк дзіцяці, што давярае сваім бацькам; цішыня робіць магчымым адчуць сябе ў руках Божых, утульна і поўным даверу. Выракаючыся сябеУ цішыні я прагну заверыць сябе самога Божым рукам, дзеля таго, каб са свайго боку адказаць любоўю на любоў, якую Ён мае для мяне.
|