У Паўднёвым Судане (лета 2013 г.)

Пэўная інфармацыя аднаго з братоў, што наведаў Паўднёвы Судан у 2013 г.

Ямбія - сталіца штату Заходняя Экваторыя, на поўдні краіны, у лясах, што цягнуцца аж да Конга і Цэнтральнае Афрыканскае Рэспублікі. Святар, якога я напаткаў, сказаў мне: “У нашым рэгіёне мы маем багата назапашаных пакутаў: тут была вайна, а пазней зверствы Арміі Божага Супраціву. Многія надаль адчуваюць траўмы і брак жадання вяртацца да сваіх вёсак. Багата моладзі, што гатовая распачаць працу. Неабходна кшталтаваць іх, развіваючы іх здольнасці. Але 80% маладзёнаў афіцыйна ані вучацца, ані працуюць. Што мы маем зрабіць цягам наступных дваццаці гадоў, каб даць ім мэту ў жыцці?”

Румбек - сэрца краю Дзінка. Дзверы ў аднаасабовым пакоі, дзе жыве і працуе адміністратар дыяцэзіі аёцец Каломба, заўсёды адчыненыя. Праз некалькі хвілін, як толькі вялізарная стомленасць, здаецца, апаноўвае яго, ягоная прамова знянацку ажывае, прарываецца ягонае прагненне да місіі. Ён тлумачыць: “Толькі ў парафіі Рубмек нам неабходна адкрыць дваццаць капліц. Патрэбы душпастэрства вялізныя. Тут адбываецца таксама фармацыя семінарыстаў. Я правёў у Афрыцы дзесяцігоддзі, але тут найбольш складанае і беднае месца, якое я толькі бачыў”.

Джон Мацьянг (John Mathiang) адзін з трох святароў з племені Дзінка дыяцэзіі Румбек. Ён дапамагаў у заснаванні печатковае школы, што прымае акрамя вясковых дзяцей тых, што перасяліліся з поўначы і патрабуюць рэсацыялізацыі. “Толькі двух настаўнікаў падтрымлівае міністэрства адукацыі”, распавядае ён мне. “Астатнія былі запрошаныя мною з ліку маладых выпускнікоў і працуюць тут як валанцёры. Дзякуючы падтрымцы, якую дае Аперацыя Надзея, будзьма здольныя збудаваць памяшканне для захавання прадуктаў і прыгатавання ранішняе аўсянкі для дзяцей. Для іх гэта моцная матывацыя, каб рэгулярна наведваць заняткі. Дома яны часцяком маюць толькі адзін пасілак штодня. Дадаткова мы ўсё яшчэ будуем часовыя класы для вучняў, што надаль вучацца пад дрэвамі шы (лац. Vitellaria paradoxa)”.

Ад часу, калі Паўднёвы Судан два гады таму пасля грамадзянскае вайны стаў незалежнаю краінаю, каля мільёна бежанцаў вярнуліся дадому. Яны баржамі пераплаўляіся праз Ніл, пасля чаго іх забіралі грузавікі. Мясцовага паходжання, але аднак большасць з іх ніколі там не жыла. Яны нарадзіліся на поўначы, у лагерах вакол Хартуму. Яны дастаткова слаба размаўляюць на мове Дзінка ды не маюць закаранення ў традыцыйным грамадстве. “Паступова будзьма інтэграваць іх, аднак дзеці ўжо пайшлі да пачатковае школы”, - кажа Джон Мацьянг.

Паўсюль маладзёны выказваюць сваё прагненне практыкавацца і вучыцца, а таксама гатоўнасць да працы, калі нехта ім яе прапануе. Мэтаю на наступныя некалькі гадоў з’яўляецца стварэнне сетак і планаў развіцця. Патрэбы такія, што праца будзе для кожнага. NGO, агенцыі ААН, рэлігійныя інстытуты, а нават мясцовыя ўлады прапануюць стратэгіі, рэсурсы, вялікадушны і здольны персанал. Паказальна, што багата хто з тых маладзёнаў ведае пра неабходнасць уласнага трывалага падмурку для развіцця жыцця і службы ўласнае супольнасці ды ўласнае краіне. Яны адчуваюць, што, калі яны жадаюць устойліва і трывала пусціць карані, неабходныя вера і еднасць з Хрыстом. Яны адкрылі, што гледзячы на біблійны тэкст, слухаючы і будучы напоўненымі малітваю, Бог дае спосабы прасвятліць нас і перабываць ў нас. Трэнінгі, дзяленне дасвядчэннем будзе заахвочваць і падтрымліваць іх.


- * Прыблізная колькасць насельніцтва: каля 12 мільёнаў.
- * Сярэдняя працягласць жыцця: 42 гады.
- * 73% непісьменных, 1,6% наведваюць сярэднія школы.
- * 50% насельніцтва жыве па-за мяжою беднасці.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article22881.html - 16 October 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France