Еўрапейская Сустрэча ў Базэлі

Базэль: інфармацыя для патэнцыяльных валанцёраў, што жывуць у Польшчы

Асобы, што зацікаўленыя ўдзелам у Сустрэчы ў якасці валанцёраў (прыезд 26 снежня) і якія пражываюць ці вучацца на тэрыторыі Польшчы, ніжэй могуць знайсці карысную для сябе інфармацыю, як лепей дабрацца да Базэля.

Безумоўна, кожны асабіста можа вырашыць, якім чынам яму лепей дабірацца да Базэля, выбіраючы сярод мноства прапановаў на рынку транспартных паслуг. Аднак на гэтае старонцы мы падаем кантактныя дадзеныя агенцыі, якая гарантуе перавоз малых ці большых груп, а нават індывідуальных валанцёраў з тэрыторыі Польшчы. Гэта тая агенцыя, што цягам усяго мінулага лета арганізоўвала штотыднёвыя пераезды да Тэзэ і назад, паслугамі якой карысталіся не толькі палякі, але й беларусы ды ўкраінцы.

Ніжэй вы зможаце ўбачыць інфармацыю, якая датычыць прыблізных коштаў і месца магчымага выезду на Сустрэчу ў якасці валанцёра (прыезд у Базэль 26 снежня).

Уроцлаў – 320 PLN
Познань – 320 PLN
Аполе – 360 PLN
Катавіцы – 380 PLN
Лодзь – 390 PLN
Кракаў – 390 PLN
Варшава – 420 PLN
Жэшаў – 420 PLN
Гданьск – 440 PLN

Margo Travel:
Бюро працуе ад панядзелку да пятніцы, з 8:00 да 18:00;
Тэл.: +48.71.792.17.63, +48.71.798.11.07 альбо +48.696.87.25.66;
Адрас: ul. Sienkiewicza 73/1, 50-349 Wrocław;
E-mail.

УВАГА

Дадзеная інфармацыя выключна для тых, хто прагне прыехаць на Сустрэчу 26 снежня ў якасці валанцёра, зарэгістраваўся праз адпаведны фармуляр на нашае старонцы і атрымаў ліст з пацверджаннем ад групы прыёму.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article22892.html - 21 February 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France