© Аўтарскае праваСтаронка ў сецівеУсе матэрыялы, што публікуюцца на гэтае старонцы, падпадаюць пад аўтарскае права © Ateliers et Presses de Taizé (A&PT), Communauté de Taizé, 71250 Taizé, France editions taize.fr Дазвол на карыстанне са спеваў ТэзэЦягам гадоў парафіі і Цэрквы выкарыстоўвалі “спевы з Тэзэ”, уключаючы некаторыя з іх нават у свае літургічныя спеўнікі. Браты Супольнасці вельмі цешацца з гэтае нагоды, бо тое стварае сувязі паміж дасвядчэннем моладзі ў Тэзэ а іх жыццём у царкоўных суполках. Вельмі істотна, каб выконваць спевы з такою ж самаю сціпласцю, як у Тэзэ, такім чынам, каб гурты ды парафіі змаглі адначасова адкрываць спеў сам па сабе, так і малітоўнае дасвядчэнне з ім звязанае. Паміж музычнымі фразамі а некалькімі словамі, што паўтараюцца “ў няскончанасць”, існуе глыбокая сувязь. Доўгія рэпетыцыі тых самых спеваў навязваюць да старажытнага спосабу малітвы, што ўключае, між іншым, заходняю Ave Maria ці ўсходне-хрысціянскую малітву Езуса - “Пане Езу Хрыстэ, Сыне Божы, змілуйся нада мною грэшным”. Менавіта гэта й прагне захаваць Супольнасць. Фармулюючы розным чынам шэраг нормаў для капіявання дзеля прайгравання спеваў, браты прыйшлі да высновы, якім чынам захаваць сапраўдны глыбокі характар спеваў з аднясеннямі да зарокаў Супольнасці, з якою яны атаясамліваюцца. Канчатковая версія спеву публікуецца толькі выключна пасля доўгага перыяду працы кампазітараў і аўтараў, абапіраючыся на малітоўных практыках Тэзэ. Такім чынам, кожная песня мае свае цэласнасць і стыль. Сумеснымі намаганнямі мы моцна навязваем да паслугі Супольнасці сярод моладзі і працягвання пошукаў малітвы, якая б была дапасаваная да вялікае колькасці людзей падчас сустрэч, як тых у Тэзэ, так й па-за вёскаю. Некаторыя асобы звяртаюцца да Супольнасці з просьбаю прыняць мадыфікацыі: адаптацыі, аранжыроўкі, новыя інструментальныя акампанементы, новыя словы альбо пераклады. Аднак, зацверджваючы такія змены, нават пры згодзе іх аўтараў, неўзабаве тое можа прывесці да паўстання некалькіх варыянтаў большасці спеваў, некаторых, аднак, вельмі далёка адбягаючых ад арыгінальнае версіі. Гэта менавіта тое, чаго Супольнасць імкнецца пазбегнуць. Таму вельмі важна, каб спевы Тэзэ “жылі” такімі, якімі яны сапраўды з’яўляюцца ў сваёй сціпласці і арыгінальнае аўтэнтычнасці, будучы адначасова носьбітамі малітвы, вельмі простымі і медытатыўнымі. Менавіта з гэтае нагоды Супольнасць аўтарызуе выключна выкарыстанне арыгінальных версій спеваў у той форме, у якой яны змешчаныя ў апублікаваным Тэзэ спеўніку альбо аўтарызаванымі выдаўцамі ў розных краінах. СпяваннеКалі вы жадаеце толькі спяваць - прыватна ці публічна, - на тое дазвол не будзе патрэбны. Запісванне гукуКалі вы жадаеце зрабіць запіс спеваў альбо скапіяваць часткі ўжо існуючых запісаў, што былі зробленыя ў Тэзэ, перш за ўсё, калі ласка, скантактуйцеся з A&PT. Капіяванне спеваў на паперыКалі вы жадаеце скапіяваць альбо раздрукаваць спевы на паперы ці ўзнаўляць іх праз сеціва, неабходны будзе дазвол. Для не-камерцыйнага распаўсюду спеваў на паперы, напрыклад, у спеўніках для выкарыстання ў канкрэтным зборы, парафіі, школе, хоры альбо распаўсюджваючы на асобных лістках у літургічных спеўніках для мясцовага ўжытку, альбо іншымі накладамі, калі ласка, загадзя звярніцеся па дазвол паводле краіны, што пералічаныя ніжэй, альбо наўпрост скантактуйцеся з A&PT. Для ўсіх іншых праектаў па распаўсюджванні альбо выкарыстанні спеваў - камерцыйнага ці не - неабходна звязацца з A&PT. Аўстралія і Новая Зеландыя: OneLicense www.onelicense.net [http://www.onelicense.net], infoau onelicense.net Злучаныя Штаты і Канада: не-камерцыйнае ліцэнзаванне on-line www.onelicense.net [http://www.onelicense.net] альбо кантактуючыся па G.I.A. Publications, 7404 South Mason Avenue, Chicago, IL 60638 custserv giamusic.com Злучанае Каралеўства і Ірландыя: Calamus, Oak House, 70 High Street, Brandon, Suffolk IP27 0AU, Тэл.: 01842 819 830, Факс: 01842 819 832, sue decanimusic.co.uk Кантынентальная Еўропа: Ateliers & Presses de Taizé, Communauté de Taizé, 71250 Taizé, France, editions taize.fr ТэкстыТэксты, што змешчаныя на гэтае старонцы, могуць быць свабодна скапіяваныя і распаўсюджаныя на паперы, але толькі для не-камерцыйнага выкарыстання з абавязковым пазначэннем спасылкі на крыніцу, дзе абавязкова павінна быць зазначана наступная інфармацыя: У любым іншым выпадку, што прадугледжвае камерцыйнае выкарыстанне і продаж, наўпрост ці ўскосна, абсалютна неабходны пісьмовы дазвол ад A&PT. Таксама ж пры электроннай рэтрансляцыі, асабліва ў сеціве, прыярытэтам будзе дазвол ад A&PT. Выявы, графіка, відэа- і гукавыя файлыДзеля капіявання альбо распаўсюду любых іншых элементаў з гэтае старонкі, між іншым выяў, здымкаў, графікі, відэа- і гукавых файлаў у любой форме, першасным мае быць дазвол атрыманы ад A&PT. Назва “Taizé”Слова “Taizé” як і сімвал крыжа-галубка з’яўляюцца зарэгістраванымі знакамі і належаць да Ateliers et Presses de Taizé. |