Сустрэча ў Ганконгу, жнівень 2018
Практычная інфармацыяНа 5 дзён моладзь з усяго свету збярэцца разам у паўночна-ўсходняе Азіі, дзе ўвесь час нарастае імкненне да супакою ды неабходнасці прабачэння. Разам будзьма шукаць шляхоў надзеі, а таксама імкнуцца пацвердзіць нашую прыхільнасць да таго, каб зрабіць свет лепшым для ўсіх навокал.
Пілігрымка Даверу і ПрымірэнняДатыАд серады 8 жніўня да нядзелі 12 жніўня 2018
Узрост18-35 гадоў (кіраўнікі груп могуць быць старэйшымі за 35 гадоў; 17-гадовыя могуць прыехаць толькі пры наяўнасці апякуна, старэйшага за 20 гадоў). ЗасяленнеУ сем’ях, рэлігійных абшчынах і школах (калі ласка, мейце з сабою спальны мяшок і турыстычны дыванок). Пашпарт і візаКалі ласка, праверце ўсе фармальнасці датычныя прыезду ў Ганконг. Інфармацыю можна знайсці на старонцы: http://www.immd.gov.hk/eng/services/visas/visit-transit/visit-visa-entry-permit.html [http://www.immd.gov.hk/eng/services/visas/visit-transit/visit-visa-entry-permit.html] (гл. частку 2). Кошты ўдзелуСюды ўваходзіць засяленне, пасілкі і ўнёсак на фонд салідарнасці.
Кошты на транспарт залежаць ад таго, дзе вы маеце засяленне і таксама рэгулярнасці паездак. На 5 дзён тое будзе каштаваць каля 50 USD. Па прыбыцці ў Ганконг можна будзе набыць “Octopus” transport card. Асобы з самога Ганконгу, якія не патрабуюць засялення:
Грашовы ўнёсак можна зрабіць па прыбыцці і заплаціць наяўнымі. Групы могуць аплаціць загадзя праз банкаўскі перавод. Клопаты са здароўемУсе тыя медыкаменты і лекі, які вам патрэбныя, вы маеце забраць з сабою. Перад паездкаю было б добра пракансультавацца з доктарам наконт стану вашага здароўя, і, калі на паездку будуць патрэбныя нейкія лекі, набыць іх загадзя. СтрахоўкаКожны ўдзельнік мае мець пры сабе ваўчэр страхавога полісу. Спецыяльная дыетаКалі вы маеце нейкую спецыяльную дыету, калі ласка, паінфармуйце нас. Магчыма, мы не зможам задаволіць усіх вашых чаканняў, але будзьма імкнуцца! ВопраткаЖнівень - вельмі спякотны і вільготны месяц у Ганконгу. Унутраныя тэрыторыі (храмы, школы, як й метро) маюць кандыцыянеры. Не забудзьцеся прывезці швэдар ці хусту, каб надзець у выпадку кантрастных тэмператур. (Мы таксама просім насіць прыдатнае адзенне ў месцах малітваў. Летам голыя плечы ці вельмі кароткія шорты могуць быць прымальнымі ў некаторых культурах, але тут могуць шакаваць іншых). Музычныя інструментыКалі вы граеце на інструментах і жадаеце прывезці іх з сабою, калі ласка, паведаміце пра тое каманду прыёму загадзя. Наведванне ГанконгуМы звяртаемся да ўсіх удзельнікаў Сустрэчы, каб прымаць удзел у поўнае праграме малітваў ды іншых частках спаткання ад прыезду аж да ад’езду. Арганізацыя і ўдзел у розных экскурсіях падчас Сустрэчы мае негатыўнае значэнне на дух такога спаткання. Сам прыезд да Ганконгу ўжо азначае абавязальніцтва. Іншыя будуць лічыць на цябе. Наведванне горада ці наваколля лепей запланаваць на час перад Сустрэчаю альбо адразу па яе завяршэнні. Падрыхтоўка да Сустрэчы вельмі істотная, напрыклад, удзельнічаючы ў супольных малітвах са спевамі Тэзэ, што арганізаваныя ў месцы, дзе ты жывеш, альбо прымаючы ўдзел ў падрыхтоўчых сустрэчах перад паездкаю ў Ганконг. Было б добра мець з сабою Біблію. ПраграмаСупольныя малітвы будуць адбывацца тройчы на дзень у мясцовых храмах. Час разважанняў і цішыні, сустрэчы ў малых групах з людзьмі з розным дасвядчэннем і з іншых краін, тэматычныя варштаты, прысвечаныя веры, сацыяльным абавязальніцтвам, культуры і мастацтву. ЦішыняБудзе магчымасць, каб правесці крыху больш часу ў цішыні. Валанцёрства (прыбыццё два дні раней)Калі вы жадаеце дапамагчы ў розных справах (прымаючы ўдзельнікаў, арганізоўваючы раздачу пасілкаў, перакладаючы, рыхтуючы месцы малітваў), трэба прыбыць у панядзелак 6 жніўня паміж 11:00 а 17:00. Кошты ўдзелу ў Сустрэчы для валанцёраў такія самыя як для тых, што прыедуць 8 жніўня. РэгістрацыяРэгістрацыя [https://register.taize.fr/entryPoint.xhtml?meeting=41] магчымая да 15 чэрвеня 2018. Калі вы ведаеце каго-небудзь, хто плануе арганізаваць групу на Сустрэчу, калі ласка, папрасіце іх скантактавацца з намі як мага хутчэй: hk2018 taize.fr Тэматычнае відэа
|