Тыповы дзень у вёсцы Тэзэ

Ад самага пачатку Супольнасць натхнялі дзве рэчы: жыць у еднасці з Богам праз малітву ды быць закваскай супакою і даверу сярод чалавечае сям’і.

Перабыванне ў Тэзэ - гэта магчымасць пошукаў еднасці з Богам праз малітву, спеў, цішыню і разважанні. Гэта ўсё дае магчымасць наноў адкрыць унутраны супакой, сэнс жыцця і новы імпэт.

Дасвядчэнне дзялення сціплым жыццём з іншымі прыгадвае нам, што гэта як раз тое меца, дзе ў штодзённасці чакае на нас Езус.

Некаторыя маладзёны шукаюць шляхоў следвання за Хрыстом на ўсё сваё жыццё. Перабыванне ў Тэзэ можа дапамагчы ім распазнаць тое пакліканне.

- Кожнага дня браты Супольнасці рыхтуюць біблійнае разважанне, пасля чаго ёсць час на перабыванне ў цішыні і дзяленне ў малых групах.

- Пасля апоўдня адбываюцца варштаты, што маюць дапамагчы паглыбіць рэляцыі паміж вераю і жыццём праз галіны сацыяльнае працы, мастацтва і культуру, шуканне супакою для свету...

- Маладзёны, якія запрагнуць таго, могуць правесці выходныя ці нават увесь тыдзень у цішыні, каб мець час выслухаць, што ім у малітве, у Бібліі альбо праз падзеі ў іх жыцці кажа Бог.

Тыповы дзень у Тэзэ

Ад панядзелку да пятніцы

8.15 ранішняя малітва, затым сняданак
10.00 уводзіны дня разам з братам з Супольнасці, пасля чаго крыху часу на рэфлексію альбо дзяленне ў малых дыскусійных групах
12.20 малітва апоўдні, пазней пасілак
14.00 рэпетыцыя спеваў (для жадаючых)
Цягам другое часткі дня: міжнародныя малыя групы дзялення альбо група працы
17.15 гарбата
17.45 тэматычныя варштаты, пачынаючы ад аўторку
19.00 вячэра
20.30 вечаровая малітва, пасля чаго чуванне са спевамі ў храме, і потым цішыня

Пятнічная вечаровая малітва, пасля якой адбываецца малітва вакол Крыжа.

Субота
15.15 тэматычныя варштаты
20.30 вечаровая малітва са свечкамі як напамін пасхальнае таямніцы

Нядзеля
8.45 сняданак
10.00 Эўхарыстыя
13.00 пасілак
19.00 вячэра
20.30 вечаровая малітва, а перад ёю - паўгадзіны малітвы ў цішыні

Printed from: https://www.taize.fr/be_article23520.html - 5 December 2023
Copyright © 2023 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France