Вясна 2018
Вялікі тыдзень у ТэзэПальмовая нядзеляУ Пальмовую нядзелю Царква ўзгадвае ўваход Езуса ў Ерузалем. Гэта таксама сімвалічны пачатак Вялікага тыдня. У Тэзэ, як тое ўжо склалася цягам апошніх некалькіх гадоў, гэтая ўрачыстасць распачалася на ўскрайку крыніцы св. Эцьена, дзе сабраліся браты, валанцёры, сябры з наваколля ды моладзь, што перабывае ў Тэзэ. Сёлета ўсім прысутным таварышыў Бэнуа Рыўер (фр. Benoît Rivière), біскуп Атун.
Клара, Бельгія
Панядзелак-СерадаУ часе Вялікага тыдня супольныя малітвы раніцаю й увечары былі адзначаныя адмысловымі спевамі і словамі, два браты наперамен чыталі са Слова ў розных мовах вытрымкі з Евангелля наконт Мукі Пана. У панядзелак падчас вечаровае малітвы былі адчытаныя дзве спецыяльныя інтэнцыі: адна за ахвяраў трагічнага пажару ў гандлёвым цэнтры ў сібірскім Кемераве, другая за ахвяраў тэрарыстычнае атакі ў Каркасоне ды Трэбе, што мела месца некалькмі днямі раней на поўдні Францыі. Штовечар былі чытаныя іншыя інтэнцыі з нагоды складаных сітуацый у свеце. Роб, Ірландыя
Вялікі чацверВечаровая малітва ў гэты дзень была адзначаная абмыццём стопаў. Зараз, як й падчас шматгадовае традыцыі, браты праходзілі праз храм, абмываючы стопы ўсім жадаючым. Пасля чаго напамін апошняе вячэры Пана была цэлебраваная Эўхарыстыя. Гэта быў першы дзень Пасхальнага Трыдуум. Юсуф, Егіпет
Вялікая пятніцаА 15-ае гадзіне ўзгорак на некалькі хвілін занурыўся ў цішыню, пакуль гучаў адзін са званоў, прыгадваючы людзям пра момант смерці Езуса на крыжы (паводле Лукі 23, 44-45). У тую хвіліну кожны спыніўся і адклаў усе свае працы на непрацяглы час цішыні.
Увечары ў храме Паяднання адбылася працэсія з крыжам. На пачатку малітвы ўсе браты сабраліся за алтаром, пасля чаго праз храм працэсійна быў пранесены крыж у таварыстве тысяч маладзёнаў, што на той момант перабывалі там. Пасля чаго малітва працягвалася вакол крыжа цягам усяе ночы. Вялікая суботаАпоўдні да Тэзэ прыбываюць апошнія ўдзельнікі Пасхальных урачыстасцяў. Увечары браты перанеслі ікону “Зыход Езуса да адхлані” ў канец храма Паяднання, да ягонага пашырэння, якое было цалкам адкрыта з-за вялікае колькасці прысутных. У той жа вечар, перад тым, як у храме распачалося малітоўнае чуванне, перарываемае чытаннем прароцкіх тэкстаў са Старога Запавету, Брат Алоіс звярнуўся з ягоным штотыднёвым разважаннем. Велікодная нядзеляСёлета Пасхальная цэлебрацыя распачалася а 6:30 ў вялікім, цалкам напоўненым храме, калі навокал усё яшчэ было цёмна. Пакуль дзяўчынка грала ўрывак на віяланчэлі, а жаночы хор праспяваў па-сірыйску ды ў іншых мовах пасхальны спеў, чатыры сястры крочылі праз храм і неслі ліхтар з агнём - святлом Уваскрасення, - а таксама кавалкам белае тканіны, сімвалам плашчаніцы, у якой быў пахаваны Езус. Ад гэтага ліхтара была запаленая пасхальная свяча і затым - упершыню - сёстры ды жанчыны з вёскі Тэзэ перадалі Пасхальнае пламя ўсім навокал. Такім чынам было падкрэслена, што менавіта жанчыны, Марыя Магдалена і некаторыя іншыя, былі першымі, хто паверыў у змёртвыхпаўстанне Езуса. Цягам Пасхальнае ўрачыстасці некалькімі братамі ў шасці мовах была адчытаная літургічная малітва Exultet, якая абвяшчае пра ўваскрасенне. Брат з Францыі ў прысутнасці ягонае сям’і склаў свае манскія зарокі ў Супольнасці, пасля чаго з радасцю была цэлебраваная Эўхарыстыя. Апошняю падзеяю ўрачыстасці пад гукі біцця званоў было пракламаванне, зноў жа жанчынамі, пасхальнага вітання, традыцыйнага для Праваслаўнае царквы, на дваццаці мовах: “Хрыстос Уваскрос!”, пасля чаго кожны з прысутных адказваў на сваёй мове “Сапраўды Ўваскрос!”. Велікодны буклетЦім, Нідэрланды
|