Грац 2018
Практычная інфармацыя
Спосабы ўдзелу
Узрост16-17 гадовыя падлеткі могуць удзельнічаць у поўнае праграме ў выпадку суправаджэння дарослымі. Форму бацькоўскага дазволу можна паглядзець тут. Праграма аднаго дня даступная ўсім узроставым катэгорыям, у тым ліку сем’ям з дзецьмі і дарослым, старэйшым за 35 гадоў. ДапамогаНам будзе патрэбна шмат дапамогі практычнага кшталту перад і ў часе Сустрэчы: прымаць удзельнікаў па прыбыцці, раздаваць ежу, музычнае суправаджэнне, інфармацыйныя каманды і г.д. Калі ты жадаеш дапамагчы, калі ласка, зазнач тое ў сваёй рэгістрацыйнай форме альбо пішы нам наўпрост на адрас taizegraz gmail.com.
РэгістрацыяМы просім кіраўнікоў груп рэгістравацца адпаведна загадзя. Дастатковым будзе ўвесці спачатку толькі неабходныя асноўныя дадзеныя. Поўны спіс удзельнікаў можна будзе дадаць ужо пазней. Пасля запаўнення рэгістрацыйнае формы ты атрымаеш пароль, паводле якога можна будзе вяртацца да рэдакцыі сваёй рэгістрацыйнай формы і ўносіць карэкты, дадаваць ці выдаляць удзельнікаў, ці ўвогуле цалкам адмяніць сваю рэгістрацыю. Апошні дзень рэгістрацыі - 1 кастрычніка 2018 г.. Калі ласка, звярніце таксама ўвагу, што для тых, хто рэгіструецца пасля 1 верасня, узрастае памер грашовага ўнёску. >>> Рэгістрацыя online (па-ангельску) [https://register.taize.fr/entryPoint.xhtml?meeting=40&language=en] Кошты ўдзелуГрашовы ўнёсак пакрывае пасілкі, транспарт, а таксама кошты, звязаныя з падрыхтоўкаю Сустрэчы. 1. Поўная праграма 2. Праграма аднаго дня (субота, 27 кастрычніка): прыблізна ля € 20,- Грашовыя пераказы трэба кіраваць на: Мы просім усе групы загадзя высылаць свае плацяжы. Індывідуальныя ўдзельнікі могуць альбо выслаць плацёж загадзя, альбо аплаціць ужо па прыбыцці (ў гэтым выпадку неабходна падрыхтаваць дакладную суму ў euro). ПасілкіСняданак будзе адбывацца па месцы засялення ўдзельнікаў.
РассяленнеУдзельнікі будуць расселеныя па месцічах ды ў наваколлі. Кожны мае мець з сабою спальны мяшок ды турыстычны дыванок. ПрыбыццёПункт прыёму Сустрэчы будзе ў гарадскім цэнтры, куды лёгка можна будзе даехаць трамваем з галоўнага чыгуначнага вакзала. Кіруйцеся на прыпынак: Südtiroler Platz / Kunsthaus
Транспарт у ГрацыКалі вы прадугледзелі тое (гл. вышэй), ваш унёсак будзе таксама пакрываць транспартныя расходы. Да ўсіх прымаючых абшчын ці месцаў засялення можна будзе дабрацца, карыстаючыся гэтым квітком. Інфармацыйны пунктКалі падчас Сустрэчы ў цябе ўзнікнуць нейкія пытанні, інфармацыя будзе даступная: |