Грац 2018

Дзелячыся будучыняю

З чацвярга 25 па нядзелю 28 кастрычніка пад лозунгам “Дзелячыся будучыняю” Сустрэча Тэзэ ў Грацы збярэ моладзь з усёй Еўропы.

Ад чацвярга 25 кастрычніка па нядзелю 28 кастрычніка 2018 г. моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з усяе Еўропы збярэцца на Сустрэчу ў аўстрыйскім Грацы - былой Еўрапейскай сталіцы культуры. Ля вытокаў гэтага запрашэння стаяць гарадскія Цэрквы розных дэнамінацый. 16-17-гадовыя падлеткі таксама могуць удзельнічаць у Сустрэчы пры ўмове суправаджэння іх старэйшымі.

Пад лозунгам “Дзелячыся будучыняю” маладзёны з Аўстрыі, Славеніі, Вугоршчыны, Харватыі, Славаччыны ды іншых краін збяруцца, каб правесці чатыры дні ў Грацы. Супольныя малітвы ў цэнтры горада будуць адбывацца ў храмах, што ўнесены ў спіс Сусветнае спадчыны ЮНЕСКА. Час малітваў, малыя групы дзялення, а таксама семінары дапамогуць удзельнікам адкрыць Божую прысутнасць ды падзяліцца ўласным дасвядчэннем, ідэямі ды спадзяваннямі.

Асноўны рытм Сустрэчы будзе нададзены супольнымі малітвамі раніцаю, апоўдні й увечары. Усе ўдзельнікі будуць угошчаныя мясцовымі цэрквамі ў Грацы ды наваколлі. Апоўдні ў розных месцах адбудуцца семінары на тэму культуры, грамадства і рэлігіі.

Перайдзі на гэтыя старонкі, каб:
- пазнаёміцца з уступнае праграмаю Сустрэчы
- азнаёміцца з практычнае інфармацыяю наконт удзелу ў Сустрэчы

Калі ласка, распаўсюдзьце інфармацыю пра Сустрэчу ў Грацы ў вашым атачэнні і сярод знаёмых. Тут можна пабраць флаер і лагатып Сустрэчы на розных мовах.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article23915.html - 24 June 2022
Copyright © 2022 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France