Кейптаўн 2019
Чарговы афрыканскі этап Пілігрымкі ДаверуЧарговы афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу на Зямлі адбудзецца на паўднёвым ускрайку афрыканскага кантыненту, у Кейптаўне, з 25 па 29 верасня 2019 г. 24 гады пасля сустрэчы ў Яганэсбургу ды чарговых сустрэч у Кеніі (2008), Руандзе (2012) і Беніне (2016) моладзь з Паўднёвае Афрыкі і ваколіц запрошаная, каб святкаваць і разам засведчыць пра сваю веру.
Да пабрання: Некалькі тысяч маладзёнаў з Паўднёвае Афрыкі, мацярыка і з па-за афрыканскага кантыненту збярэцца разам на Пілігрымцы Даверу,
Запрашэнне ад ЦэркваўСупольнасць Тэзэ адказала на запрашэнне царкоўных лідараў - арцыбіскупа Англіканскае царквы Табо Макгоба, каталіцкага арцыбіскупа Кейптаўна Сцівена Брысліна, прэзідэнта Паўднёваафрыканскае рады цэркваў, метадысцкага біскупа Зіпхо Сіва, вялебнага дра Густава Клаасена з Галандскае рэфармацкае царквы ... Два браты з Супольнасці перабываюць у ПАР ад пачатку лютага, каб наведаць мясцовыя абшчыны і распачаць падрыхтоўку да гэтае сустрэчы. Ліст да ўдзельнікаў ад арцыбіскупаў Кейптаўна Праграма сустрэчыШтодзённая праграма будзе ўключаць супольныя малітвы і час на дзяленне ў групах. Ранішняя частка будзе адбывацца ў парафіях ці мясцовых цэрквах, а ўжо пасля апоўдня і далей - у агульнай зале. Удзельнікі сустрэчы ў Кейптаўне будуць расселеныя па парафіях ды мясцовых абшчынах. Такое асабістае запрашэнне будзе вельмі істотным момантам гэтае пілігрымкі. Моладзь будзе размешчаная па сем’ях у сціплых варунках. Кожнага дня шатл-бус альбо адпаведны цягнік будзе забіраць маладзёнаў з мясцовых парафій на супольную частку праграмы, а потым адвозіць іх назад пасля вечаровае малітвы. Прыязджаючы на гэтую сустрэчу ў Кейптаўне, мяркуецца поўны ўдзел у праграме з адпаведнаю падрыхтоўкаю сябе да гэтага загадзя. Практычная інфармацыя
Як самастойна падрыхтавацца?
|