Разважанне: “Сустрэча ў наступным годзе можа стаць месцам гаючай сілы..." Нтомбекхая

Разважанні наконт даверу перад Пілігрымкаю Даверу Тэзэ у Кейптаўне, 2019 г.

Нтомбекхая правяла ў Тэзэ ва Францыі тры месяцы, ад лютага па травень 2018 г. Ніжэй яна дзеліцца некаторымі сваімі разважаннямі і чаканнямі адносна надыходзячае Сустрэчы ў Кейптаўне:

Спадзяюся, што Пілігрымка Даверу ў Паўднёвае Афрыцы ў 2019 г. дапаможа маладзёнам злучыць іх разнастайнасць. Паходзячы з вельмі разнастайных гарадоў, накшталт Кейптаўна, нам, прадстаўнікам розных расаў, колераў скуры, вызнанняў ці сацыяльных слаёў, неабходна сабрацца разам. Мы, моладзь, часцяком сутыкаемся з падобнымі выклікамі: беспрацоўе, галеча, роспач. Нам надаль патрэбныя месцы і моманты гаючае сілы. Сустрэча ў наступным годзе можа быць такім месцам.

Тое дапаможа нам убачыць рэчы па-іншаму, нават калі змены зоймуць багата часу. Сапраўды, мы ведаем, што падарожжа будзе доўгім, аднак мы мусім падзякаваць за кожны крок на тым шляху ды быць прыгатаванымі прыняць змены, калі тыя надыйдуць.

У Тэзэ я няўтульна пачувала сябе ў цішыні. Я паходжу з Гугулету, вельмі ажыўленага і працавітага мястэчка, дзе няма месца на цішыню. Па сутнасці, я нават не ведала, што нешта падобнае існуе! Зараз мая перспектыва цалкам змянілася.

Зараз я лічу нечым цудоўным праводзіць штораніцы дзесяць хвілін у цішыні, каб пабыць сам-насам перад кантактам з іншымі ці маёй абшчынай. Гэтае адкрыццё дапамагае мне ўбачыць, што вера дазваляе мне прыняць тое, што раней прымалася нават без канкрэтных ведаў пра тое. Я ўсведамляю, што тое, што мне было паказана, не з’яўляецца адзіным спосабам быцця. Тое, можа, не заўсёды будзе прыемным - адкрываць іншыя спосабы быцця, якія могуць быць магчымымі ды прыгожымі.

Ntombehkaya-healing

Нягледзячы на ўсе пытанні, з якімі мы сутыкаемся, абшчыннае жыццё надаль застаецца рэальнасцю. Людзі добрыя і гасцінныя. Нават у безвыходнасці людзі імкнуцца да лепшага жыцця, не толькі для іх саміх, але таксама й для іх дзяцей ды будучых пакаленняў. Дух убунту - я ёсць, бо ты ёсць - надаль жывы ў Паўднёвае Афрыцы. Гэта спосаб існавання яшчэ перад філасофіяй: маё чалавецтва звязанае з тваім. Паўната майго чалавецтва можа быць мажліваю толькі дзякуючы табе. Мой поспех - наш поспех, я магу перамагчы, толькі калі мы пераможам. Калі ты прайграеш, я не магу перамагчы. Калі мы не пераможам разам, я не магу быць сабою.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24226.html - 21 October 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France