Разам з ТурынамГэты артыкул быў напісаны маладзёнамі, што прыканцы красавіка прымалі ўдзел у Сустрэчы ў Турыне.
21 красавіка 2018 г. ў Турыне мы адбылі этап Пілігрымкі Даверу. “Служыць у радасці” стала тэмаю Сустрэчы і цэнтрам разважанняў, дзякуючы малітвам і медытацыям прысутных трох братоў Тэзэ. Атмасфера дня, як й усяго тыдня падрыхтоўкі, дзякуючы шчырасці і даступнасці шэрагу людзей, характарызаваліся радасцю служэння ў стылі, уласцівым сустрэчам Тэзэ: сціпласць, гасціннасць, міласэрнасць. Ад 10:30 й праз усю раніцу былі прынятыя каля 600 чалавек: моладзь, сем’і, дарослыя. Малітва а 12-ае гадзіне ў прысутнасці арцыбіскупа Чэзарэ Насільі (іт. Cesare Nosiglia) стала фармальным пачаткам Сустрэчы. Далей былі сустрэчы паводле ўзросту: наймалодшыя, моладзь і дарослыя ў розных месцах маглі паслухаць роздумаў і разважанняў, якія былі прапанаваныя братамі Радрыга, Ксаўерам і Джонам, а пасля гэтага падзяліцца сваім дасвядчэннем у малых групах. Пазней была магчымасць узяць удзел у адным з адзінаццаці семінараў, што дазволіла нам пазнаёміцца з некаторымі турынскімі рэаліямі, “знакамі надзеі”, што былі засеяны ў горадзе: мастацка-культурнымі ды музычнымі сцежкамі, вопытам па прыёме імігрантаў, блізкасцю да хворых, разважаннямі на духоўныя тэмы, і, нарэшце, магічным шоў для наймалодшых. Вячэра а 19-ае гадзіне праходзіла ў цудоўным антуражы на падворку Тэалагічнага факультэта, што дазволіла правесці нефармальны брацкі абмен думкамі наконт разнастайных падзей, што адбыліся ў другой палове дня.
Урэшце, а 21-ае гадзіне ў катэдры адбылася вечаровая малітва ў прысутнасці арцыбіскупа Насільі, настаяцеля румынскай праваслаўнай парафіі айца Георге Васілеску ды Яўгеніі Фэррэры, старшыні евангеліцкай камісіі да спраў экуменізму. У суботу мы маліліся разам з пасхальным святлом, пасля чаго адбылася медытацыя перад іконаю Езуса Маладога Пана, якая была напісаная ў Турынскай дыяцэзіі з нагоды Сіноду Моладзі. Для нас гэта быў насычаны і незабыўны дзень, падчас каторага мы разам з братамі ўмацаваліся і заахвоціліся да працягвання нашага падарожжа.
Заканчваем некаторымі словамі разважання брата Джона з вечаровае малітвы:
Іншыя здымкі ў сеціве [https://www.vocetempo.it/torino-incontra-taize-la-preghiera-in-cattedrale/] [1] Здымкі: (C) Ph. Andrea Pellegrini / La Voce e Il Tempo |