З Жэневы да ТэзэМаршрут: аэрапорт Cointrin - чыгуначны вакзал Жэневы (Cornavin), 1. Аэрапорт Жэневы → чыг. вакзал Жэневы Па прылёце ў Жэневу трэба прайсці пашпартны кантроль, пасля чаго атрымаць свой багаж.
УВАГА! Перад тым, як выйсці праз брамы мытнага “зялёнага калідору” ў залю прылётаў, можна ўзяць дармовы квіток на ўсе віды транспарту на 80 хв.
Выходзячы ў залю прылётаў, варта кіравацца ўказальнікамі train (“цягнік”), каб патрапіць на чыгуначную станцыю:
Перад гэтымі дзвярыма варта збочыць управа.
На вялікім экране месціцца расклад цягнікоў. Усе яны курсуюць праз галоўны чыгуначны вакзал Жэневы.
Далей варта прайсці наперад і прайсці на патрэбную платформу да цягнікоў.
Пасля 5 хв. дарогі цягнік прыбудзе на першы прыпынак. 2. Жэнева → Макон (з перасадкаю ў Ліёне альбо на іншае станцыі) На вакзале Жэневы неабходна выходзіць з платформы па падземным пераходзе ў вакзальны будынак. Там знаходзяцца касы і аўтаматы для набыцця квіткоў на цягнікі па іншых напрамках.
Да Макона з Жэневы можна дабрацца цягніком. Варта прадугледзець дастаткова часу дзеля набыцця квіткоў, калі не паклапаціліся пра тое загадзя, набываючы квіткі ў сеціве: цалкам верагодна, што будуць доўгія чэргі. Чаканне на цягнік з аэрапорту на вакзал таксама можа заняць каля 15-20 хв. Набываем квіткі на цягнік: а) загадзя ў сеціве на старонцы www.sncf.com [http://www.sncf.com]. Даступная таксама расейскамоўная версія [https://ru.voyages-sncf.com/?redirect=yes].
Набываючы квіткі праз сеціва, існуюць розныя магчымасці атрымання квітка. б) набыць у адным з аўтаматаў у будынку вакзалу альбо ў касах (Guichet). Цягнікі ўва Францыю адыходзяць з платформаў 7 ды 8.
Квіток абавязкова трэба прабіць у маленькім жоўтым аўтамаце ў вакзальным будынку альбо пры выхадзе непасрэдна на платформу. Квіток варта ўстаўляць “анфас” і дачакацца адпаведнага кароткага гуку, які ўзнікае пры працы друкуючага прыстасавання. Квіток пасля гэтага лічыцца важным.
Наступная інфармацыя можа быць карысная тым, хто едзе з перасадкаю ў Ліёне. Пры перасадцы ў іншым мястэчку, з’арыентавацца будзе прасцей, таму варта адразу перайсці да часткі Mâcon → Taizé 3. Ліён → Макон Да Макона можна дабрацца цягнікамі дзвюх катэгорый: 1. TER — «электрычка». Квіток сапраўдны на кожны з тых цягнікоў цягам 3 месяцаў па набыцці. Такі цягнік пераадольвае адлегласць паміж Ліёнам і Маконам цягам 40-45 хв., прыбываючы на станцыю Mâcon ville. Квіткі не маюць фіксаваных месцаў, але месцы бываюць заўсёды. Сядаць можна на любы цягнік такога кшталту, нават не абавязкова менавіта на той, які пададзены ў вашым квітку. 2. TGV – хуткасны цягнік. Кошты на такія цягнікі бываюць вельмі рознымі, часам большыя, часам меншыя, чым на TER. Час у дарозе будзе прыблізна такім самым. Часцей за ўсё такі цягнік прыедзе на станцыю Mâcon Loché, але часам бывае, што й на станцыю Mâcon ville. Такі квіток дзейнічае на канкрэтны цягнік з канкрэтным месцам. На платформах для цягнікоў TGV адлюстравана інфармацыя, паводле якой можна зразумець знаходжанне канкрэтнага вагону адносна платформы (на платформе прысутныя слупкі з шыльдачкамі для вашае арыентацыі). На блакітным табло Departs варта паглядзець, адкуль адыходзіць цягнік. Ліён ды Макон - прамежкавыя станцыі, а на табло пададзеныя пачатковыя і канцавыя пункты следвання. Таму варта глядзець на нумар цягніка і час адпраўлення.
Назвы платформаў пазначаныя вялікмі лацінскімі літарамі. Пасля выхаду на платформу таксама можна ўбачыць табло з нумарамі цягнікоў, часам адпраўлення ды прыпынкамі. Выбіраючы вагоны, варта выбіраць вагоны з лічбаю 2 - другое класы. Часам дзверы варта адчыняць механічна, узнімаючы рычаг угару альбо прыціснуўшы адмысловую кнопку. Пра наступны прыпынак беспасрэдна ў цягніку абвяшчаюць за некалькі хвілін да прыбыцця на станцыю, таму лепей сачыць па сваім уласным гадзінніку, калі варта рыхтавацца да выйсця. 4a. Mâcon ville → TaizéПа прыездзе цягніком на станцыю Mâcon ville варта выйсці з цягніка, кіруючыся падземным пераходам да вакзальнага будынка. Патрапіўшы ў будынак, перад вамі будзе кавярня, а з правага боку - выйсце на платформы аўтобусаў (на левы бок - выйсце ў горад), адкуль да Тэзэ курсуе аўтобус LR 701 мясцовае лініі Mobigo.
За некалькі хвілін да адпраўлення да платформы пад’едзе аўтобус LR 701.
Квіток варта прыдбаць беспасрэдна ў кіроўцы (кошт квітка 1,50 €), а свой багаж самастойна пакласці ў аўтобусны багажны люк загадзя. Час у дарозе - каля 50 хв. Гэтыя аўтобусы курсуюць некалькі разоў цягам дня, у нядзелю - радзей, чымся цягам тыдня. 4b. Mâcon Loché TGV → TaizéПра прыбыцці на станцыю Mâcon Loché TGV Вы выйдзеце адразу ў вакзальны будынак, беспасрэдна перад якім спыняецца аўтобус да Тэзэ. Сядаючы ў аўтобус, варта запытацца, ці едзе ён у бок вёскі Тэзэ. Час у дарозе - каля 40 хв. Расклад аўтобусаў Mâcon-Taizé-Chalon-sur-Saône: Шчаслівае дарогі! P.S. Калі вы падарожнічаеце групаю, вам будзе зручней загадзя замовіць аўтобус. Шлях зойме каля 2.5-3 гадз.; так будзе прасцей і фінансава больш слушна. |