Візіт ва Усходне-Капскае правінцыі

Два браты з Супольнасці Тэзэ, маленькая абшчына якой месціцца ў Кейптаўне, у апошні тыдзень чэрвеня й на пачатку ліпеня наведалі Усходне-Капскую правінцыю.

«Пасля першае сустрэчы ва Усходнім Лондане з асобамі заангажаванымі ў дапамогу маладзёнам у складаных сітуацыях (галеча, наркотыкі ...), мы скіраваліся ў мясцовасць Аліс (Alice), у Сінод Аб’яднанае Рэфармацкае царквы Паўднёвае Афрыкі ў Кейптаўне на запрашэнне яе мадэратара пастара Пітэра Грове. Мы распавялі пра Сустрэчу, што мае адбыцца ў наступным годзе, 500 пастарам і прадстаўнікам Сіноду, якія сабраліся ва Ўніверсітэце Fort Hare, там, дзе навучаўся Нэльсан Мандэла.

Другім горадам, які мы наведалі, быў Грэямстаўн (Grahamstown). Мы сустрэлі там вялебную Віцэнцыю Кгабэ, рэктара Калегіўму Перамянення Пана - навучальнае ўстановы для англіканскіх святароў з усёй краіны. Яна захоўвае цудоўныя ўспаміны пра Сустрэчу ў Яганэсбургу ў 1995 г. Таксама мы сустрэліся з пастарам Галандскае рэфармацкае царквы (NG Kerk), маладым прафесарам з Універсітэту Родаса, які працуе з хрысціянскімі студэнтамі ды камандаю святароў і моладзі ў англіканскае катэдры ў Грэямстаўн.

Трэці этап сустрэч адбыўся ў г. Порт-Элізабэт. Нас прыняў вялебны Рэці (Rethie) з Галандскае рэфармацкае царквы, які арганізаваў дзве інфармацыйныя сустрэчы з пастарамі і моладдзю гэтае Царквы. Цудоўная сустрэча з маладымі прадстаўнікамі розных каталіцкіх парафій, што хацелі падрыхтавацца да Сустрэчы ў 2019 г., была падрыхтавана дзеканам айцом Любабала. У апошні дзень мы прымалі ўдзел у пасвячэнні шасці святароў і трох дыяканаў англіканскае дыяцэзіі Порт-Элізабэт, якое адбылося на чале з мясцовым біскупам, Яго Эксцэленцыяй Янам дэ Гроэфам з дыяцэзіі Бэтлеем.

Заключны этап візіту адбыўся ў Моссэльбай (Mosselbaai) ды Джорджы (George) ў Заходне-Капскае правінцыі. У абодвух гарадах мы сустрэліся са святарамі і пастарамі з розных Цэркваў. Сустрэчы былі скончаныя вечаровая малітваю і спатканнем у англіканскае парафіі Моссэльбай.

Усе гэтыя сустрэчы былі магчымасцю наладзіць стасункі з мясцовымі Цэрквамі ды дапамагчы маладзёнам падрыхтавацца да будучае пілігрымкі ў Кейптаўн».

Printed from: https://www.taize.fr/be_article24458.html - 26 September 2023
Copyright © 2023 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France