Абшчына ў Дакары

Цягам 15 апошніх гадоў альбо недзе ля гэтага некалькі з нас, братоў Тэзэ, жывуць у Дакары, Сенегал, горадзе размешчаным на найбольш заходнім мысе Афрыкі. Мы жывем у вялікім шчыльнанаселеным мікрараёне. Сапраўдным прывілеем для нас - гэта мець магчымасць быць здольным падзяляць жыццё людзей, так як тое мы робім, у шырока раскрытым доме, дзе кожны чуецца вольным, каб увайсці. Будучы аднойчы прынятымі тымі, хто нас атачае, мы змаглі адчуць неверагодную вітальнасць, якой характарызуецца Афрыка, й у той самы момант дасведчыць праблемы, што назбіраліся і актуальна прысутныя нават у Сенегале - не найгоршай сярод краін.
JPEG - 23.7 kb

Адсутнасць тут гігіены спрычыньваецца да паўстання шэрагу хвароб, беспрацоўе і вынікаючая з гэтага нестабільнасць жыцця, вельмі сур’ёзныя праблемы з адукацыяй, не кажучы ўжо пра СНІД і узрастаючую агульную няпэўнасць. Людзі ж маюць вельмі абмежаваныя магчымасці, сутыкаючыся з усім гэтым. Ад знакамітае салідарнасці вялікае афрыканскае сям’і засталіся толькі шматкі. Асабліва ў гарадах, дзе традыцыйнае грамадства больш не існуе, сацыяльныя сувязі цалкам разарваныя, а старамодная “дзяржава дабрабыту для беднякоў” больш не існуе.

Проста быць там

Людзі часцяком пытаюцца, “Ну, дык а што вы там робіце?” Адказ звычайна паходзіць ад формы павітання ў мове Wolof, найбольш папулярнай з моваў у Дакары. Калі вы вітаеце каго-небудзь, вы пытаецеся: “Што ты робіш?” Яны звычайна адказваюць: “Я тут”, альбо часам “Я тут, і ўсё”. Таму, калі людзі пытаюцца, што мы робім у той аколіцы, мы можам адказаць: “Мы проста тут!”

Аднак прысутнічаць там - гэта не проста нешта мізэрнае, але рэальная прысутнасць у жыцці па-суседску, молячыся, працуючы, увесь час запрашаючы людзей да дому, аднак адначасова нават па так доўгім часе незнаёмыя часцяком у шоку ад ментальнасці тутэйшых, якую мы спазналі толькі часткова. Але гэта не замінае радаснаму дзяленню і абмену. Істотна, каб працягваць ісці, захоўваючы настойлівасць пасярод усяго гэтага хвалявання: вэрхал, гучнагаварыльнікі, пахі, жамяра, спякота, пыл, адключэнне вады ці электрычнасці, няпэўнасць транспарту і г.д. ...

Мы тут, а таму будзьма рабіць тое, што ведаем, як рабіць трэба - маліцца, вучыцца праз усё нашае жыццё, запрашаць, дзяліцца. І ўвесь час узнікаюць выклікі, якія мы спрабуем развязаць згодна з мэтамі, з харызмаю, якую кожны з нас мае: без аніякіх ілюзіяў адносна нашае магчымасці змяніць жыццё для ўсяго гэтага тлуму людзей.

Адукацыя

JPEG - 20.1 kb

Багата рэчаў магчыма зрабіць з дзецьмі. Яны заўсёды першымі прывітаюць цябе, з энтузіязмам зарэагуюць на любую прапанову. Асобы, што ходзяць да школы ў наваколлі, маюць сур’ёзныя праблемы - перапоўненыя класы, заняткі раніцаю і ўвечары, сістэматычная завучванне на памяць (развучванне і дэкламаванне ўслых уроку дня, паводле каранічнага прынцыпу). Бедныя настаўнікі перагружаныя, вымушаныя карыстацца бізуном дзеля захавання дысцыпліны. Кожны навучэнец прыканцы году перамяшчаецца, каб вызваліць месца для новае змены. У выніку, пад канец пачатковае школы багата хто з іх фактычна выходзіць непісьменным у сітуацыі беспрацоўя, калі вымаганні ўвесь час растуць.

У вольным часе мы ў нашым доме прапануем заняткі, якія маюць заахвоціць да ўсведамлення, творчасці і назіральнасці. Дзеці ніколі не чулі пра каляровы фламастэр ці нажнічкі, яны ніколі не глядзелі на кветку ці на тое, як з лялячкі нараджаецца мятлушка. Яны амаль ніколі не былі па-за аколіцаю; некаторыя ніколі не бачылі мора, хаця Дакар размешчаны на паўвыспе! Столькі ўсяго да адкрыцця, вымярэнняў для назірання, магчымасцяў для навучання ў свеце поўным стрэсу, дзе рэакцыя таксама часта бывае выбуховаю.

Багата ёсць да выканання як сярод моладзі, якая ўжо пастаўленая, каб адмовіцца ад будучыні, што выдаецца ім цалкам закрытаю. Заахвочваючы іх, запрашаючы іх глядзець за дзецьмі і такім чынам адкрываючы, што яны могуць нешта рабіць, мы падтрымліваем іх у навучанні, прапануючы кнігі да чытання, ціхае месца для навучання, бо дома часцяком няма ані цішыні, ані нават святла.

Некаторыя ўжо здольныя, каб пачаць працаваць у нашым доме, робячы мазаіку альбо цацкі іншага кшталту. Такія вырабы прадаюцца, звычайна за мяжою, а даход дазваляе аплачваць іх навучанне і вырашаць разнастайныя сямейныя праблемы.

Падобныя магчымасці прапаноўваюцца пэўнае колькасці маладых жанчын і матак з наваколля. Яны пачынаюць з вывучэння латання тканіны, строгай навукі для дакладнасці, і праз тое некаторыя ствараюць коўдры, лялькі, тканіны для жывёл і г.д. З імі ўсімі штодзённа вядзецца барацьба па захаванні ўседлівасці, рэгулярнасці, але таксама стандартаў ды якасці.

Дапамагаючы

JPEG - 23.7 kb

Аднак вакол нас й сямейныя праблемы: дзеці маюць кепскую апеку па прычыне нядбайнасці іх матак, што нават не ў стане праверыць, ці атрымліваюць тыя рэгулярную медыцынскую дапамогу, людзі, якіх жыццё пакінула з ранаю, поўная адсутнасць грошаў прыканцы месяца, не кажучы ўжо пра багата іншых відаў махлярстваў. Мы не можам зрабіць усяго, мы павінны выбіраць.

Гэта таксама істотна таму, што мы жадаем быць прысутнымі таксама па-за межамі нашага наваколля. Мы ўцягнутыя ў праекты для бежанцаў, вязняў, хворых на ВІЧ. Мы заахвочваем да стварэння нефармальных, народных школ на перыферыі ў якасці сродка дзеля падтрымання слабое публічнае сістэмы адукацыі. Мы ж заангажаваныя ў справы мясцовае Царквы, арганізоўваем у розных парафіях малітвы, наведваем іншыя часткі краіны ды суседнія дзяржавы. Абмежаванняў нямашака.

Але як жа мы можам дапамагчы? Тое заўсёды галоўнае пытанне. Як мы можам падтрымаць, зрабіць магчымаю сітуацыю для гэтае ці іншае асобы абудзіцца і ўстаць на ўласныя ногі, даючы ім выключна малы неабходны штуршок і нічога болей. Калі мы “падтрымліваем”, мы паралізуем іх, людзі становяцца нашымі кліентамі, нашымі паразітамі. Ёсць такія, што не шукаюць анічога іншага. Нам трэба быць вельмі адчувальнымі ды праніклівымі, каб зрабіць толькі неабходнае, ані менш ані больш, але рэгулярна. Магчыма, у нас атрымаецца. Перадусім, калі мы спрабуем працаваць над пытаннем разам.

Прыпавесць

Разам з тым мы не можам дазволіць сабе быць з’едзенымі жыўцом. Нам неабходна “быць там”, насамрэч прысутнічаць, у доме напоўненым супакоем, а не ў такім, дзе мы ўвесь час загружаныя ці знаходзімся на ўскрайку. Таму прыярытэтам застаецца будаванне жывое супольнасці, без якой мы б былі нічым. І нічога б не змаглі. Але што найбольш істотна, перадусім і ў першую чаргу, гэта заўсёды знак, які мы можам даваць як група мужчын, што вельмі адрозніваюцца адзін ад аднаго сваёю нацыянальнасцю, канфесійным паходжаннем ды ўзростам, не толькі быць здольнымі да супольнага жыцця, але праз увагу да іншага ды іх братэрскага жыцця, адкрываць прастору, куды іншыя могуць прыйсці наталіць сваю смагу. Мужчыны, што тут, разам, бо атрымалі тое самае пакліканне ад Хрыста.

Іслам

Як і ў кожнае частцы Сенегала, нашыя суседі большасцю - гэта мусульмане, хаця й хрысціянская меншасць даволі заўважная. Зараз, у складаныя часы, можа не быць такім відавочным жыццё, дзе 90% суседзяў мусульмане. Так, тое можа быць вельмі прыгожа. Безумоўна, пачынаючы там, быў час на назіранне. “Хто гэтыя “тубабс” (еўрапейцы), што прыбылі, каб жыць пасярод нас? Навошта яны апякуюцца нашымі дзецьмі? Ці не збіраюцца яны паспрабаваць перацягнуць іх на сваю веру? Так, як іншыя тое рабілі”.

Неабходны час, каб заваяваць давер бацькоў, асабліва тых старых “падмуркаў мячэту”, што кантралююць наваколле. Словы не выкарыстоўваюцца; ў такім атачэнні, як гэта, яны няшмат вартыя. Толькі сапраўды бескарыслівыя чыны, настойлівасць у дачыненні павагі рэлігіі іншага дазволіла пэўнага дня на такі давер, што нават тыя найбольш асцярожныя, дазволілі сваім дзецям увайсці ў наш дом. Перад тым як яны самі пераступілі ягоны парог.

Як гэта адбіваецца на штодзённым жыцці пасярод мусульманскага насельніцтва? Перадусім, у дачыненні да гэтых вернікаў, у якіх пачынаеш распазнаваць дзейнасць Бога, што дазваляе прызнаць каштоўнасць іх веры, прыняць сапраўднасць іх малітвы. А потым паказаць не ганарыстае аблічча Царквы, але аблічча, у якім, магчыма, мільгае нешта з жыцця Хрыста, у тых, у кім Ён жыве.

Мы пакуль не прыйшлі да стадыі міжрэлігійнага дыялогу. Нашыя суседзі - звычайныя людзі, часцяком з малым узроўнем адукаванасці, але з вераю. З некаторымі нараджаецца прыгожае сяброўства, у якім часам з’яўляюцца водгукі нашае супольнае прыналежнасці да нашчадкаў Абрагама. Разам мы вучымся ўзаемнаму даверу, раззбраенню ўпартых забабонаў з абодвух бакоў, рыхтуючыся да таго дня, калі ўсё зможа рушыць далей.

Мы павінны таксама дапамагаць мясцовым хрысціянам, якія пераважна нармалёва ладзяць са сваімі мусульманскімі родзічамі, дзеля таго, каб выйсці па-за пэўныя страхі, некаторыя непаразуменні, што ўласцівыя ў асноўным абодвум бакам. Сенегал, дзе даволі ўнікальная сітуацыя мірных адносінаў паміж дзвюма рэлігіямі, можа ісці значна далей.

Дзеці

Нашаю найвялікшаю крыніцаю радасці ў гэтае прыгодзе братэрскага жыцця ў Дакары з’яўляюцца дзеці. Іх вернасць, пяшчотнасць, энтузіязм; безумоўна, яны вераць, што мы дапаможам ім, і гэта нават крыху праўда. Але, калі б яны толькі ведалі, як шмат яны дапамаглі нам у жыцці, яны былі б вельмі здзіўленыя.

Сёння Афрыка перапоўненая праблемамі, азмрочана пагрозлівымі хмарамі, і часта думкі пра будучыню нараджаюць сапраўднае пачуццё панікі. Аднак жывучы пасярод гэтага віхору дзяцей, напоўненых энергіяй ды пругкасцю, што імгненна ўстаюць на ногі, адразу як упалі, робіць немагчымым для нас быць насамрэч збянтэжанымі. Яны адраджаюць нашую надзею.

Малітва

JPEG - 35 kb

Штовечар мясцовыя хрысціяне, асабліва дзеці, але таксама й моладзь ды некаторыя жанчыны прыходзяць, каб памаліцца з намі. Часам увечары нашая капліца робіцца настолькі малая, што мы падрыхтоўваем падворак, дзеці раскладваюць маты, выносячы маленькія зэдлікі, кнігі, свечы, іконы. Там мы ствараем прыгожую капліцу, у якасці столю - неба, усеянае зоркамі, па якім шугаюць вялікія кажаны ды вялічэзныя хмуры жамяры.

Некаторыя з дзяцей не прапусцілі аніводнага дня, а да таго ж спяваюць ад усяго сэрца. Бягуць гады, і спевы з Тэзэ, што былі перакладзеныя на мову Wolof, змяніліся ў рытм тамтамаў; іх паўтаральны стыль цудоўна ўпісваецца ў мясцовую культуру. Падчас хвіліны цішыні ўсё навакольнае жыццё разам з вэрхалам, шумам, заклікамі да малітвы з мячэту прыходзіць, каб стаць часткаю нашае малітвы.

JPEG - 25.9 kb

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24470.html - 20 November 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France