Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”

У перыяд з 1 верасня па 4 кастрычніка хрысціяне па ўсім свеце збіраюцца разам на малітоўным чуванні і разважаннях на тэму апекі пра навакольнае асяроддзе [http://www.seasonofcreation.org].

Дзеля таго, каб малітвы адбываліся ў як мага большае колькасці месцаў, ніжэй мы прапаноўваем магчымы распарадак для такога чування, які натхнёны парадкам абшчыннае малітвы ў Тэзэ.

Прапановы да малітвы

Спеў

Laudemus Deum

Псальм

Bonum est confidere

  • Незлічоныя, Пане, Твае справы.
    Усё Ты мудра стварыў,
    зямля напоўнілася Тваімі стварэннямі.
    Усе яны чакаюць, што Ты дасі ім есці ў свой час.
  • Ты пасылаеш свайго Духа і паўстаюць яны,
    і Ты аднаўляеш аблічча зямлі.
    Няхай слава Пана трывае навекі,
    няхай Пан радуецца справам сваім.
  • Буду славіць Пана ў сваім жыцці;
    буду спяваць майму Богу, пакуль існую.
    Няхай будзе мілай Яму мая песня,
    і я буду радавацца ў Пану.
з Псальма 104

Фрагмент са Святога Пісання

Езус сказаў: Паглядзіце на лілеі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная з іх.
А калі траву польную, якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык наколькі ж болей вас, малаверы.
Лукі 12:27-28

Спеў

Bless the Lord

Цішыня

Малітвы ў інтэнцыі стварэння

Паміж кожнае малітваю вернікаў можа гучаць спеў Misericordia Domini.

1) Божа любові, Ты прысутнічаеш у сусвеце і ў найменшых з усіх істот, атачай усё жывое Сваёю пяшчотаю. - Цябе просім.

2) Божа стварэння, навучы нас бачыць Цябе ў прыгажосці сусвету, дзе ўсё распавядае нам пра Цябе. Цябе просім.

3) Божа любові, мы молімся за ўсіх, хто церпіць ад полымя і вады, землятрусаў і буры. Няхай яны захаваюць надзею нягледзячы на іх цяжкасці. - Цябе просім.

4) Божа стварэння, абудзі ў нас нашую хвалу і нашую падзяку; дай нам ласку пачуцця цеснае еднасці з усім, што існуе. - Цябе просім.

5) Божа любові, мы давяраем Табе усіх маладзёнаў, якія займаюцца новымі праектамі альбо складваюць абавязальніцтва клопату пра планету. - Цябе просім.

6) Божа стварэння, Ты заўсёды перабываеш з намі; падтрымлівай нас у нашае барацьбе за справядлівасць, любоў і супакой. - Цябе просім.

7) Малітоўная інтэнцыя наконт бягучае сітуацыі

малітва Ойча Наш

малітва брата Алоіса

Божа любові, застаючыся ў Тваёй прысутнасці, Ты дазваляеш нам зразумець бясконцую прыгажосць таго, што Ты стварыў, усяго, што паходзіць ад Цябе, Тваю невычэрпную спагаду.
Ты павялічваеш уважлівасць да іншых людзей і да ўсяго стварэння. Навучы нас адкрываць вартасць усяго ды ўчыні нас носьбітамі супакою пасярод чалавечае сям’і.

Спевы

Ô Toi l’au-delà de tout

Bless the Lord

Tu sei sorgente viva

Laudate omnes gentes



 [1]

[1Здымак: Cédric Nisi

Printed from: http://www.taize.fr/be_article24643.html - 15 August 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France