Сустрэчы ў Тэзэ ў 2021 г.

Даты 2021 г.

Калі ласка, дакладна праверце даты, якія тычацца сустрэчы, у якой вы жадаеце прыняць удзел перад тым, як вы вышлеце сваю рэгістрацыйную форму.

Відавочна, што гэтая інфармацыя можа змяніцца, калі пандэмія ўнясе свае карэктывы.

Сустрэчы моладзі

- маладзёны ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў: у надыходзячым годзе адзін тыдзень будзе спецыяльна прысвечаны 18-35-гадовае моладзі, 22 -29 жніўня. Цягам усяго ж года моладзь можа прыязджаць у Тэзэ ў любы тыдзень паміж 3 студзеня і 24 снежня.

- моладзь ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў: можа прыехаць на любы тыдзень паміж 3 студзеня і 19 снежня, акрамя тыдня з 22 па 29 жніўня.

Сустрэчы адбываюцца ад нядзелі да нядзелі. Групы моладзі могуць таксама прыехаць суботаю ўвечары, калі застаюцца на ўвесь наступны тыдзень. У гэтым выпадку іх папросяць аб дапамозе ў прыёме асобаў, што прыедуць наступнага дня.

(Побыт на выходных ад чацвярга ці пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ).

Выключэннем з “нядзельнага правіла” з’яўляюцца: Вялікі Тыдзень і Велікодны Тыдзень, калі Пасхальны (Велікодны) панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця

У 2021 г. гэтыя тыдні прыпадаюць на:
- Вялікі Тыдзень: нядзеля 28.03 - панядзелак 05.04
- Велікодны Тыдзень: панядзелак 05.04 - нядзеля 11.04

Сустрэчы для дарослых

У 2021 г. годзе сустрэчы для дарослых асобаў старэйшых за 30 год, будуць адбывацца ад нядзелі 03.01 да нядзелі 17.10, акрамя тыдня 22-29 жніўня. Тым не меней, асобы ва ўзросце 30-35 гадоў таксама могуць прыняць удзел у праграме спецыяльнага тыдня для 18-15-гадовае моладзі.

Сустрэчы для дарослых заўсёды адбываюцца ад нядзелі да наступнае нядзелі.

Выключэннем з “нядзельнага правіла” з’яўляюцца: Вялікі Тыдзень і Велікодны Тыдзень, калі Пасхальны Панядзелак з’яўляецца днём выезду і прыбыцця.

У 2021 г. гэтыя тыдні прыпадаюць на:
- Вялікі Тыдзень: нядзеля 28.03 - панядзелак 05.04
- Велікодны Тыдзень: панядзелак 05.04 - нядзеля 11.04

(Побыт на выходных ад чацвярга ці пятніцы таксама магчымы, праўда, значна лепей будзе, калі вы прыедзеце на ўвесь тыдзень. Побыт толькі ад раніцы суботы да нядзелі занадта кароткі, каб увайсці ў рытм жыцця ў Тэзэ).

Калі ласка, пераканайцеся ў тым, што вы ўважліва прачыталі ўсю інфармацыю Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў перад тым, як планаваць сваю паездку.

Дарослыя, што жадаюць правесці тыдзень у цішыні, павінны прачытаць інфармацыю Тыдзень у цішыні перад тым, як вырашаць прыехаць.

Сустрэчы для сем’яў з дзецьмі

Мы яшчэ не ведаем, у якой ступені і на якіх варунках мы зможам прымаць сем’і (бацькі з дзецьмі да 15-гадовага ўзросту) ў 2021 г. Інфармацыя будзе абноўлена, як толькі акалічнасці нам гэта дазволяць. У любым выпадку сустрэчы для гэтай катэгорыі наведвальнікаў Тэзэ не пачнуцца раней за 4 красавіка 2021 г.

У перыяд са студзеня па чэрвень у нас будзе магчымасць прыняць абмежаваную колькасць сем’яў. Гэтыя сем’і будуць удзельнічаць у агульнае праграме для дарослых асоб. Мы рэкамендуем прыехаць на тры ночы: ад нядзелі да серады альбо ад чацвярга да нядзелі. За тры-шэсць тыдняў да планаванае даты побыту мы просім звязацца з намі, каб даведацца, ці ваш побыт будзе мажлівы.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article24943.html - 28 November 2021
Copyright © 2021 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France