Здароўе

Ахова здароўя

Калі ты плануеш прыняць удзел у моладзевае сустрэчы, калі ласка, захапі з сабою медыцынскую страхоўку.

Непаўнагадовая моладзь (да 18 гадоў) абавязкова мае таксама мець з сабою запоўненую і падпісаную бацькамі адпаведную форму, якая дазваляе ўдзельнічаць у спатканні. Такі бацьклўскі давзол утрымлівае імя праўнага апякуна на ўвесь час побыту непаўнагадовае асобы на сустрэчы, а таксама ўпаўнаважвае апякуна да прыняцця рашэнняў адносна медыцынскага лячэння падапечнага, калі тое будзе неабходна. Апякун мае быць увесь час даступны пад нумарам мабільнага тэлефона і ў выпадку неабходнасці скантактавацца са сваім падапечным.

Асобы, якія часова ці стала пражываюць на тэрыторыі Еўразвяза, абавязкова павінны мець з сабою Еўрапейскую картку медыцынскага страхавання (як выглядае тая картка, можна ўбачыць на абразку ніжэй), дзеля таго, каб у выпадку неабходнасці вярнуць сабе пазней усе сродкі коштаў лячэння.

Калі ласка, упэўніся, што актуальнымі з’яўляюцца твае прышчэпкі, асабліва ў дачыненні да адзёру, эпідэмічнага паратыту, краснухі і кохліку, але таксама слупняка ды поліяміэліту. Калі апошнім часам у цябе было інфекцыйнае захворванне, калі ласка, упэўніся яшчэ перад тваім прыездам да Тэзэ, што ты болей не заразны/заразная для іншых.

Калі ты захварэеш ужо падчас свайго побыту ў Тэзэ, калі ласка, адразу ж скіруйся да пункту першае дапамогі ў El Abiodh, дзе заўсёды дзяжурыць сястра.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article24981.html - 26 September 2023
Copyright © 2023 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France