Кейптаўн 2019
Практычная інфармацыя
ДатыПрыбыццё: серада, 25 верасня, раніцаю ПадарожжаКалі вы плануеце сваё падарожжа да Кейптаўна самалётам, перадусім скантактуйцеся з Тэзэ для рэгістрацыі, і чакайце на пацверджанне ад нас перад тым, як набываць квіткі. Калі тое будзе неабходным, можна прыляцець наконадні ўвечары за дзень да пачатку Сустрэчы... УзростУдзел у Сустрэчы адрасаваны асобам ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, а таксама кіраўнікам моладзевых груп. ЗасяленнеУдзельнікі будуць угошчаныя ў сем’ях горада, дзе таксама будуць спажываць сняданкі. ПасілкіПростыя пасілкі будуць прыгатаваныя апоўдні і ўвечары на цэнтральнай вуліцы. З сабою варта мець лыжку, кубак і пластыкавую шматразовую талерку. Побыт перад СустрэчаюТыя, хто прыбывае з іншых кантынентаў, могуць прыляцець за некалькі дзён раней перад Сустрэчаю, каб правесці гэтыя некалькі дзён паблізу Кейптаўна (ваколіца Заходне-Капскае правінцыі). Гэта будзе час прысвечаны сумеснаму жыццёваму дасвядчэнню разам з месцічамі, тое не будзе турыстычны візіт. Калі вы гэтым зацікаўленыя, пазначце тое ў сваёй рэгістрацыйнай форме і плануйце свой прылёт на 20 альбо 21 верасня. Медыцынскія рэкамендацыіУ Кейптаўне клімат падобны да месцаў паўночнага міжземнамор’я: ўдзень не бывае занадта холадна, але ж уначы можа быць халаднавата. Пашпарт і візаАсобы, што прыбываюць з іншых краін, маюць абавязак мець важны пашпарт. Грашовы ўнёсакУдзел у коштах пакрывае пасілкі (абед і вячэра), транспарт (спецыяльныя аўтобусы) паміж цэнтральнае вуліцаю ды аколіцаю, дзе будуць жыць удзельнікі, арэндныя кошты намёта, а таксама іншыя кошты, звязаныя з арганізацыяю Сустрэчы. Кошты Сустрэчы будуць зведзеныя да мінімума. Сем’і і мясцовыя цэрквы з прымаючае аколіцы прапануюць сваю гасціннасць задарма. Грашовыя ўнёскі пакрываюць толькі частку расходаў на Сустрэчу. Таму, калі вы жадаеце фінансава падтрымаць Сустрэчу, ёсць магчымасць зрабіць большы ўнёсак, чым неабходна.
РэгістрацыяКалі ласка, скарыстайцеся рэгістрацыйнае формаю онлайн дзеля таго, каб паведаміць нам як мага раней пра сваё жаданне ўдзельнічаць у Сустрэчы, нават, калі дэталі вашае паездкі альбо даты ці колькасць людзей у групе (калі вы маеце прывезці групу) пакуль не ўсталеныя дакладна. |