Кейптаўн 2019

Рэгістрацыйная форма і найбольш пытанае

Пасля таго, як вы запоўніце рэгістрацыйную форму, вам будзе высланы логін, які дазволіць вяртацца да вашае формы і змяняць дэталі, дадаваць альбо выдаляць удзельнікаў, ці цалкам адмяніць рэгістрацыю.

>>> Рэгістрацыйная форма [https://register.taize.fr/entryPoint.xhtml?meeting=46&language=en]

Ніжэй некаторыя найбольш задаваемыя пытанні:

Перад тым, як зарэгістравацца

Ці патрэбна рэгістраваць кожную асобу ў іншае рэгістрацыйнае форме?

Не, вы можаце змясціць усю вашую групу ў адной форме ў тым выпадку, калі ўсе вы ўдзельнічаеце ў аднолькавае праграме (напрыклад, праграма выходных альбо аднаго дня) і прыбываеце ў той самы дзень.

Я пакуль не ведаю ўсіх людзей, якія маюць замер прыехаць...

Тое не мае значэння, бо дзеля распачацця першаснае рэгістрацыі варта ўключыць у форму прынамсі адну асобу, якая дакладна прыедзе на Сустрэчу. У форме будзе адведзена спецыяльнае месца, каб упісаць неабходную лічбу ўдзельнікаў, дэталёвую інфармацыю пра каторых вы зможаце дадаць пазней.

Якія кантактныя дадзеныя я мушу падаць?

Нам будуць патрэбныя дэталі (электронны адрас, паштовы адрас) толькі адной асобы, з якой будзе весціся карэспандэнцыя. Усе лісты будуць кіравацца на электронную скрынку, якую вы ўкажыце.

Якую інфармацыю я мушу падаць адносна людзей, што плануюць прыехаць са мною?

Іх імя ды прозвішча лацінкаю (як у пашпарце), пол і дату нараджэння.

Калі вы прыязджаеце з вялікае групаю моладзі, можна далучыць увесь спіс адным файлам. Тое мае выглядаць наступным чынам:
Імя, прозвішча, дата нараджэння (дд/мм/гггг), пол (M/F)
Напрыклад:

Lavon, Savich, 25/03/1998, M
Tatsiana, Valoshka, 16/11/1999, F

Некаторыя асобы з нашае групы прыбываюць/выязджаюць у розныя дні...

Рэгістрацыйная форма мусіць мець дадзеныя толькі й выключна асобаў, што прыбываюць і выязджаюць у той самы дзень (нават, калі яны й не падарожнічаюць разам). Таму, калі вашая група мае асобаў, што прыедуць ці ад’едуць у іншыя дні, чым астатнія ўдзельнікі, неабходна будзе запоўніць іншую рэгістрацыйню форму для кожнае такое асобы з іншымі датамі побыту.

Ці я буду мець копію сваёй рэгістрацыі?

На апошняе старонцы будзе месца, націскаючы на якое можна атрымаць копію сваёй рэгістрацыі, дадзеныя якой былі ўнесеныя ў форме электроннае табліцы.

Я арганізую групу і мушу мець свой уласны ліст з дадатковаю інфармацыяю...

Даволі складана актуалізаваць два паралельныя спісы, таму:
Калі вы запоўніце форму, вы ўбачыце кнопку Organiser’s notes для кожнае асобы. Можаце яе выкарыстаць менавіта для нейкае спецыяльнае інфармацыі. Напрыклад, калі тая асоба здзейсніла аплату за паездку, нумар пашпарта (калі тое патрэбна для візы) і г.д.
Файл з вашае рэгістрацыяю, апісаны вышэй, таксама будзе ўтрымліваць тую дадатковую інфармацыю.

Змены ў рэгістрацыі

Мне трэба дадаць/выдаліць любдзей, змяніць даты, альбо цалкам выдаліць рэгістрацыю.

Зайдзіце ў вашую першасную рэгістрацыйную форму [https://register.taize.fr/loadRegistration.xhtml] і зрабіце неабходныя змены. Калі ласка, ніколі не стварайце новае рэгістрацыйнае формы толькі дзеля таго, каб “унесці” нейкія змены і карэкты.

Калі ў вас няма магчымасці зайсці ў вашую рэгістрацыйную форму, калі ласка, напішыце на адрас прымаючае каманды, каб атрымаць дапамогу, але абавязкова ў тэме вашага паведамлення варта падаць у двайных дужках нумар вашае рэгістрацыі.

У мяне ёсць пэўныя пытанні да групы прыёму.

Калі тое магчыма, увайдзіце ў сваю рэгістрацыйную форму, каб выслаць нам паведамленне. Калі вам неабходна выслаць асобны ліст праз электронную пошту, калі ласка, не забудзьцеся напісаць у двайных дужках нумар вашае рэгістрацыі ў тэме вашага паведамлення.

Праблемы

Я запоўніў/-ла рэгістрацыйную форму, але не атрымаў/-ла аніякага логіну.

Калі праз некалькі гадзін ад моманту запаўнення рэгістрацыйнае формы вы надаль не атрымалі аніякае інфармацыі адносна логіну, тое магло быць выклікана дзвюма прычынамі:
- ліст высланы сістэмаю быў аднесены вашым браўзерам да катэгорыі спаму. Варта праверыць тэчку спам, і дадаць адрас taize.fr да белага спісу!
- магчыма вы зрабілі памылку, калі ўпісвалі свой адрас email.

Калі вам надаль неабходна звязацца з намі, напішыце на capetown2019 taize.fr свае пытанні з просьбаю атрымаць вашыя дадзеныя да рэгістрацыйнае формы.

Я не магу запоўніць рэгістрацыйную форму па прычыне тэхнічнае праблемы.

Калі ласка, знайдзіце пад рэгістрацыйнае формаю і скарыстайцеся з прыціску “Report a technical problem”, падаючы нам як мага больш дэталяў (калі вы запоўнілі форму, якія канкрэтна праблемы маеце, які ў вас браўзер...). Калі не спрацуе нават гэта, пішыце нам на адрас webadmin taize.fr.

У мяне пытанне адносна Сустрэчы, але я не хачу рабіць рэгістрацыю.

Калі ласка, пішыце на адрас capetown2019 taize.fr.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article25036.html - 2 December 2021
Copyright © 2021 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France