Мадрыд 2018

Словы падзякі

Дарагія сябры,

праз некалькі дзён пасля нашае Еўрапейскае Сустрэчы ў Мадрыдзе мне б хацелася выказаць нашую глыбокую падзяку за гасціну, якую мы атрымалі ў вашым горадзе. Гэтая падзяка адрасаваная ўсім тым, хто адчыніў свае дзверы для прыёму маладых ўдзельнікаў: сем’ям, парам, самотным асобам, часам састарэлым людзям, парафіям і рэлігійным абшчынам.

Мы таксама ўдзячныя кіраўнікам мясцовых Цэркваў, кардыналу Асора, біскупам, мітрапаліту, святарам і пастарам, а таксама кіраўніцтву гарадскіх уладаў, асабліва мэру Мадрыда, спадарыні Кармэна, а таксама органам мясцовага самакіравання горада і рэгіёна.

Перад ад’ездам многія маладзёны казалі нам, як моцна былі кранутыя цеплынёю гэтае гасціны. Асабліва, калі тысячы людзей адкрылі свае дзверы маладым людзям, каторых яны не ведалі, асабліва ў той час, калі мы напужаныя незнаёмцамі, тое паказвае нам, на колькі неабходная гасціннасць, што ўмацняе паразуменне між людзьмі.

Супольная малітва ў катэдры Альмудэна, у шэрагу гарадскіх касцёлаў, а таксама ў залі Fiera, які адмыслова быў пераўтвораны ў месца малітвы, і далей будуць падтрымкаю ўсім тым, хто прымаў у тым удзел.

Зараз, па вяртанні да нашых дамоў па ўсёй Еўропе, мы ўсе прагнем учыніць з Царквы супольнасць сяброўства, адкрываючыся на людзей абапал нас, жывучы гасціннасцю, служачы прыгнечаным і дзелячыся з іншымі.

Вярнуўшыся да нашага паўсядзённага жыцця, мы ўсе імкнемся быць сведкамі супакою і салідарнасці вакол нас. Памятайце, што кожны з нас можа стаць маленькім святлом супакою ў ягоным жыцці, якое ззяе ў цемры, нават калі пломень часам мільгоча.

Застаючыся па-ранейшаму з’яднанымі ў глыбокай братэрскай супольнасці,

Брат Алоіс



 [1]

[1Здымак: Katarzyna Suwała

Printed from: http://www.taize.fr/be_article25457.html - 17 October 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France