Пытанні асабістае бяспекіУ 2010 годзе была апублікаваная гэтая старонка, каб нагадаць і падаць некаторыя знакі аб бяспецы і абароне людзей. Важна, каб кожны і кожная змаглі прачытаць іх перад наведваннем Тэзэ. Акрамя таго, на працягу многіх гадоў, усе ўдзельнікі сустрэчы атрымліваюць пры размяшчэнні праграмы і практычную інфармацыю, якая ўключае ў сябе большую частку таго, што абмяркоўваецца ніжэй у адносінах да пытанняў асабістае бяспекі.
Для многіх Тэзэ гэта месца даверу. Кожны мае пераканацца ў тым, што Тэзэ з’яўляецца бяспечным месцам для тых, хто прыязджае сюды. Асаблівым чынам Супольнасць лічыць на адказнасць і пільнасць кіраўнікоў груп. БяспекаЗ нагоды спецыяльных мер бяспекі, якія актуальна абавязваюць ва Францыі, месцы, дзе збіраецца шмат людзей, знаходзяцца пад асабліваю аховаю, часцяком, пад аховаю вайсковых патрулёў. Увесь багаж мае быць падпісаны і ніколі не пакідацца без нагляду. Мы просім кожнага не заносіць торбаў альбо заплечнікаў у храм. Каманда моладзі ля ўваходу мае ўпэўніцца, каб тыя інструкцыі выконваліся. Мы будзем удзячныя, калі госці не будуць па-асобку задзіць аддаленымі ад вёскі сцежкамі. Асабістая бяспекаКалі табе стала вядома, што нейкая асоба стала ахвяраю сексуальнага гвалту альбо іншага кшталту лютасці, калі ласка, адразу ж паінфармуй пра тое, асабліва, калі тая асоба непаўнагадовая. Паразмаўляй з братам, які адказны за бяспеку ў Тэзэ, які ўвесь час даступны ў La Morada. Калі жадаеш, можаш паразмаўляць з кіраўніком сваёй групы, сястрою, што супрацоўнічаюць з братамі па прыёме моладзі альбо з асобамі, што адказваюць за першую медыцынскую дапамогу, якіх можна кругласутачна знайсці ў El Abiodh. Пра кожны выпадак - новы ці даўні - можна паінфармаваць братоў Абшчыны па адрасе: protection taize.fr альбо з арганізацыяй, якая займаецца дапамогаю ахвярам, (ува Францыі пад нумарам тэлефону 119 «Allô Enfance en Danger» [http://www.allo119.gouv.fr/], бясплатны нацыянальны нумар альбо нацыянальны нумар дапамогі ахвярам 08 84 28 46 37 – без дадатковых коштаў). Можна зателефанаваць на нумар беларускай Агульнанацыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту: 8-801-100-8-801 (штодзённа, з 08.00 да 20.00 беларускага часу). Беларуская інфалінія па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой: 113 (са стацыянарных тэлефонаў у Беларусі), 7113 (з мабільных тэлефонаў). Альбо звярнуцца праз E-mail: consultation lastrada.by Мы просім усіх людзей, што ўдзельнічаюць у сустрэчах, звяртаць асаблівую ўвагу на асобы, якія нейкім чынам паводзяць сябе падазрона, не звяртаючы ўвагі на тое, прымаюць яны ўдзел у сустрэчы ці не. Калі ласка, адразу ж паінфармуй нас у La Morada, калі заўважыш, што нехта ўжывае нароктыкі альбо злоўжывае алкагольнымі напоямі. |