Папа Францішак прыняў брата Алоіса

У гэты цацвер, 4 красавіка, прыёр Абшчыны Тэзэ, брат Алоіс, быў прыняты на прыватнай аўдыенцыі ў папы Францішка. Некалькі дзён пасля прэзентацыі паслясінадальнай адгартацыі “Christus Vivit” брат Алоіс выказаў пантыфіку сваю ўдзячнасць за запрашэнне яго да ўдзелу ў Сінодзе Біскупаў, прысвечанага моладзі, што адбыўся ў мінулым кастрычніку. Ён падкрэсліў важнасць прысутнасці на Сінодзе маладзёнаў і гасцей з іншых хрысціянскіх дэнамінацый.

Прыёр Тэзэ перадаў біскупу Рыма апошнія навіны з нядаўніх падзей, арганізаваных Супольнасцю ў межах Пілігрымкі Даверу на Зямлі, асабліва пра Сустрэчу ў Бейруце, якая скончылася дзесяць дзён таму і была арганізаваная сумесна з Радаю Цэркваў Блізкага Усходу ды Цэрквамі Лівану. Яны таксама абмеркавалі міжнародныя сустрэчы моладзі ва ўкраінскім Львове (красавік 2018), Ганконгу (жнівень 2018) ды Еўрапейскую сустрэчу ў Мадрыдзе (снежань 2018), а таксама надыходзячыя сустрэчы ў паўднёваафрыканскім Кейптаўне (верасень 2019) ды польскім Уроцлаве (снежань 2019).

Папа Францішак заахвочваў брата Алоіса працягваць запрашаць моладзь да Тэзэ і ўхваліў пошукі еднасці, якою жыве Супольнасць, гэтымі словамі: “Еднасць нараджаецца дзякуючы супольным намаганням, чыніце тое ў Тэзэ, працягвайце”.



 [1]

[1Здымак (C) Vatican Media-Foto

Printed from: http://www.taize.fr/be_article25935.html - 19 August 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France