Прыгода з керамікаю

Ганчарства ў яго кантэксце

У Тэзэ ёсць дзве ганчарныя майстэрні, абедзве яны цалкам сталі часткаю жыцця экуменічнае абшчыны каля сотні братоў з блізу трыццаці краін. Праца там з’яўляецца часткаю больш шырокага кантэксту і паказвае шэраг практычных магчымасцяў. Бо, перш чым быць рамеснікамі, ці то творцамі, ці то простымі працаўнікамі, перадусім мы - браты, што жывуць сёння духоўнымі зарокамі салідарнасці найперш тут, у Тэзэ, з тысячамі маладых людзей з усяго свету.

JPEG - 25.1 kb

Прыгода з керамікаю распачалася ўзімку 1949 г. Пасля таго, як брат Даніэль сустрэўся з ганчарам Алексам Костандам у Клюні, у Тэзэ была створана майстэрня, якая паступова развівалася, з асноўным акцэнтам на ручны паварот формаў і распрацоўку каменных глазур, у асноўным на аснове расліннага попелу.

Па меры таго, як абшчына павялічвалася, паколькі браты абавязаны пакрыць свае выдаткі на жыццё цалкам са сваёй працы, паўстала другая майстэрня; адначасова ўсведамлялася істота ручной працы. Варта адзначыць, што большасць братоў, якія тут функцыянуюць, займаюцца нейкае іншае дзейнасцю ў межах паслугі для абшчыны. Такім чынам, вытворчасць ажыццяўляецца з дапамогай простых працэсаў, у тым ліку механізаваных (такіх як паварот формаў, лепка і ліццё), а майстэрня вырабляе прадметы для штодзённага ўжытку па цэнах, якія можа сабе дазволіць кожны.

З першае майстэрні былі перанесеныя два простыя працэсы: падрыхтоўка гліны са здабытай мясцовай сыравіны ды стварэнне характэрных глазур для майстэрні.

Кароткія ўводзіны

JPEG - 25.7 kb

Гліна, якая складае асноўны кампанент керамікі, якая паўстае ў Тэзэ, вітрыфікуецца пры 1280°С. У выніку паўстаюць керамічныя вырабы, вядомыя як “керамаграніт”. Перад вітрыфікацыяй вырабы пачаткова “апрацоўваюцца” агнём пры тэмпературы 950°С. Усе нашыя печы выкарыстоўваюць прыродны газ (метан).

Некаторыя прадметы (лямпы) вырабляюцца пры дапамозе фарфоравай пасты ў ліцейнай майстэрні.

Каменныя глазуры (“керамаграніт”) - гэта сілікаты, якія ўтвараюцца пры тэмпературы 1280°С шляхам зліцця сумесяў розных мінералаў: палявога шпату, кааліна, крэйды, сілікату, тальку. Яны могуць быць афарбаваныя пры дадаванні пігментаў, такіх як аксіды жалеза, што чыняць глазуры чорнымі, зялёнымі, карычневымі альбо ў колеры слановае косці, кобальт або медзь - сінімі і фіялетавымі, тытан - аранжава-жоўтымі. У глазуру часам уваходзіць раслінны попел, які складаецца з мінералаў, якія расліны выцягнулі з зямлі. Гэты попел таксама можа быць адноўлены пры выкарыстанні аднолькавых прапорцый мінералаў, як й у выпадку з некаторымі з нашых глазур.

JPEG - 18.7 kb

Як выраз салідарнасці з іншымі ганчарамі для першага абпалу нашых нарыхтовак мы супрацоўнічаем з мясцовымі майстэрнямі: самастойна мы не ў стане ісці ў нагу з попытам.

Нашыя галоўныя глазуры

Гусо/Gousseau (жоўты): адноўленая глазура, першапачаткова атрыманая з дапамогай попелу з сумесі дрэў з бліжэйшага лесу, вядомага як лес Гусо.

Омнія (цьмяна-зялёны): глазура, зробленая праз змешванне розных тыпаў глазур.

Сіні: глазура, якая выкарыстоўвае адноўлены попел з лясных масіваў Брэс, узбагачаная аксідам кобальту.

JPEG - 24.9 kb

Сіно/Shinô (аранжава-бардовы): японская глазура XVI стагоддзя, багатая алюмініем і першапачаткова адкрытая Сіно Муненобу, заснавальнікам адной з школ чайных цырымоній.

Окумэ/Okoumé (цьмяны шэра-блакітны): адноўленая глазура, што вырабляецца з выкарыстаннем попелу з адходаў экзатычнай драўніны, якая раней выкарыстоўвалася ў мясцовай сталярнай майстэрні.

Тэмоку/Temmoku (чорны з чырванаватымі налётамі): японская назва класічнай глазуры з жалеза, якая паўстала больш за 1000 гадоў таму ў Кітаі.

Буа дэ Брэс/Bois de Bresse (бліскучы белы): адноўленая глазура, зробленая з выкарыстаннем попелу ад аздаблення жывой загарадзі з рэгіёну Брэс, недалёка ад Тэзэ.

Ляшчына (светлы, паўматава-карычневы): адноўленая глазура з выкарыстаннем шкарлупіны ляснога арэха з Гішпаніі.

Чырвонае жалеза (іржава-карычневы): глазура на аснове жалеза, якая змяшчае фосфар.

Жоўты: глазура, багатая гліназёмам, узбагачаная аксідам тытана.

JPEG - 23.2 kb

Некаторая практычная інфармацыя

Усе прадметы, якія мы вырабляем, могуць быць змешчаны ў посудамыйнае машыне альбо мікрахвалёвае печы. Іх не варта аднак ставіць у вельмі гарачую духоўку (вышэй за 200°С).

Больш падрабязная тэхнічная інфармацыя адносна нашых вырабаў даступная ў кнізе The Practice of Stoneware Glazes: minerals, rocks, ashes, якую можна знайсці ў краме Тэзэ беспасрэдна ў вёсцы альбо замовіць праз электронную пошту. Вырабы нашых майстэрняў таксама прадаюцца ў гэтае краме.


The Practice of Stoneware Glazes – Minerals, rocks, ashes
Brother Daniel
Гэтае выданне, прызначанае як для пачаткоўцаў, так і для прафесіяналаў, праз шэраг простых практыкаванняў уводзіць майстра ў вялікую традыцыю каменных глазур, зробленых з камянёў, мінералаў або расліннага попелу. Кароткая інфармацыя з 60 графікамі ліцця - гэта своеасаблівыя мапы, якія ўводзяць у свет глазуры; як збіраць ды распазнаваць попел з ператварэннем яго ў глазуры, што адлюстроўваюць адметныя рысы кожнага з раслінных гатункаў.
La Revue de la Céramique et du Verre
2005 - 256 p - 16,5 x 24 cm
ISBN : 2908988216

Абшчына Тэзэ са смуткам адзначае, што вырабленую намі ганчарную прадукцыю нельга замовіць для высылкі поштаю.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article26486.html - 18 September 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France