Тыдзень разважанняў для 18-35-гадовае моладзі | Перанесены на лета 2021 г.

У сувязі з эпідэміяй COVID-19 і захадамі па ізаляцыі, прынятымі ў шэрагу краін, тыдзень разважанняў для 18-35-гадовае моладзі пераносіцца на наступны год і адбудзецца з 22 па 29 жніўня 2021 г. Дзеля таго, каб знайсці больш інфармацыі пра сёлетні прыём гасцей у Тэзэ, перайдзіце на гэтую старонку, дзе рэгулярна будуць публікавацца адпаведныя аб’явы.

Сустрэчы на гэтым тыдні разважанняў дазваляюць абмеркаваць розныя тэмы, што тычаць веры.

Напрыканцы ранішняе супольнае малітвы адзін з братоў падзеліцца біблійным разважаннем. Праграма ўключае тэматычныя сустрэчы на духоўныя, грамадскія, палітычныя, эканамічныя ці тэмы мастацтва, а таксама невялікія групы абмену думкамі. На працягу тыдня будуць запрошаныя госці - асобы з руху салідарнасці, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і рэлігійных супольнасцей, сёстры святога Андрэя альбо браты з Тэзэ.

Некаторыя тэмы, што абмяркоўваліся ў 2019 годзе

  • Маргінальнасць і цэнтральнасць чалавека ў Сусвеце. Разважанне і абмен з пастарам і фізікам.
  • Духоўнасць і сучасныя экалагічныя праблемы вачыма габрэйскае традыцыі.
  • Ці можна быць актыўным у палітыцы і заставацца верным свайму вызнанню?
  • Жыць Laudato Si’: малітва і дзеянне для Сстварэння.
  • Прырода і музыка. Канцэрт у дуэце: флейта і фартэпіяна


Тыповая праграма дня тыдня разважанняў

  • 8:15 ранішняя малітва з біблійным разважаннем у храме, пасля чаго - сняданак
  • 10:15 тэматычныя сустрэчы альбо працоўныя абавязкі
  • 12:20 малітва апоўдні, пасля чаго - пасілак
  • 15:00 тэматычныя сустрэчы альбо працоўныя абавязкі
  • 17:00 падвячорак
  • 17:45 малыя групы абмену думкамі
  • 19:00 вячэра
  • 20:30 вечаровая малітва

Printed from: http://www.taize.fr/be_article26881.html - 14 August 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France