Браты ў Бразіліі

Браты Тэзэ жывуць у Бразіліі з 1966 г. Першая “фратэрнія” (дом) была ў Рэсіфе, на паўночным усходзе Бразіліі, у дыяцэзіі біскупа Хельдера Камары, з якім брат Ражэ наладзіў блізкую дружбу падчас Другога Ватыканскага Сабору. З 1972 года браты жылі ў Віторыі, 1700 км больш на поўдзень. У 1978 г. яны вярнуліся на паўночны ўсход, у сярэдняга памеру горад Алагоіньяс, у 110 км ад Сальвадора. Браты жывуць там у бедным раёне на ўскраіне. У гэтым рэгіёне Бразіліі 80% насельніцтва маюць афрыканскае паходжанне. Беднасць добра відочная, але тое, што найбольш уражвае наведвальнікаў з іншых краін, - гэта прыём з усмешкаю з боку тых, хто тут жыве, асабліва дзяцей.
JPEG - 20.2 кб

У бедным раёне Баіі

На ўчастку чатырох акраў, пазычаных дыяцэзіяй, браты пачалі будаваць невялікую бамбукавую капліцу. Пакрысе з’явіўся прыёмны пункт. Тады ўзнікла неабходнасць большага касцёла для людзей, якія прыязджалі ўдзельнічаць у спатканнях, а таксама для людзей з наваколля.

На самым пачатку браты стварылі суседскае таварыства, каб клапаціцца пра самыя неадкладныя патрэбы: водаправод, электрычнасць, аўтобусны транспарт, яслі... Прыблізна за 15 гадоў было пабудавана 160 дамоў рабочага класа.

Што вы зрабілі як мінімум...

Трэба было арганізаваць нейкае навучанне. Паступова тое стала звычайнай дзённай школай. З 1999 года школа прымае глухіх дзяцей, сляпых і са слабым зрокам, а нават тых, хто цалкам глухі і сляпы. Калі ж вы таксама возьмеце пад увагу дзяцей, якія пацярпелі ад сур’ёзных сямейных праблем, агульная колькасць навучэнцаў з інваліднасцю перавысіць 40%.

Каб задбаць пра чалавечае і сацыяльнае развіццё, быў створаны падмурак. Гэта сталася незалежна ад братоў. Яшчэ адно таварыства даглядае за домам для састарэлых людзей.

JPEG - 22.3 кб

Дзеці прыходзяць у камунальны дом кожнага дня. Тут яны знаходзяць месца для гульні і трохі ежы. Нават не ўсведамляючы гэтага, яны таксама вучацца жыць больш спакойна. Прымаць дзяцей дапамагаюць маладыя валанцёры. У часе школьных вакацый і кожную суботу старэйшыя дзеці вучаць малодшых. Такім чынам дзеці з “праблемных сем’яў” знаёмяцца са школай. У студзені браты арганізоўваюць дзіцячыя лагеры для адпачынку.

Рэкалекцыі і сустрэчы

JPEG - 24.9 кб

Для таго, каб прымаць людзей і групы, што жадаюць правесці час на малітве і абмене думкамі, браты адкрылі дом для сустрэч і рэкалекцый. Дом называецца Mombitaba, што на мове тупі-гуарані адзначае “месца адпачынку”. Гасцей запрашаюць далучыцца да супольных малітваў разам з братамі, якія адбываюцца тройчы на дзень.

Напісаць да братоў

Printed from: http://www.taize.fr/be_article26924.html - 7 August 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France