У дзяцей „Эмаус”

JPEG - 26.4 кб

Браты Тэзэ жывуць у Алагоіньяс на паўночным усходзе Бразіліі з 1979 года. Іх дом знаходзіцца ў вельмі бедным раёне горада. Гадамі яны спрабавалі выцягнуць руку дапамогі, каб адказаць на патрэбы тых, хто жыве вакол іх. Сярод розных мерапрыемстваў, якія яны праводзяць, ёсць некалькі праграм для дзяцей, сярод якіх “Эмаус”.

Кожную раніцу пасля малітвы каля сарака дзяцей прыходзяць на сняданак. Гэта дзеці, якія не маюць сталага дома; яны маюць дасвядчэнне вельмі дрэнных сітуацый; часта падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню з боку дарослых. Адна з рэчаў, пра якую яны даведаюцца на сняданку, - гэта рэгулярнасць; школа пачынаецца ў адзін і той жа час кожны дзень! Яны ўсталёўваюць эмацыйныя сувязі, выбудоўваюць упэўненасць у сабе і вучацца паводзіць сябе сацыяльна прымальна, асабліва ў школе.

Пасля сняданку яны ідуць на заняткі, спецыяльна скіраванымі на іх патрэбы, з некалькімі студэнтамі і вельмі адданымі настаўнікамі.

JPEG - 30.2 кб

Printed from: https://www.taize.fr/be_article26927.html - 3 December 2022
Copyright © 2022 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France