Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, сёлета Выходныя для сяброўства будуць крыху іншымі і, верагодна, пройдуць з меншай колькасцю ўдзельнікаў, тым не меней мы рады магчымасці запрасіць вас на іх.

Тэзэ, 15-18 ліпеня 2021 года

Тэматыкаю гэтага ўжо трэцяга спаткання ў 2021 г. будзе “Дзейнічайце разам для чалавечага братэрства і аховы Стварэння”. Людзей, якія ўжо раней прыязджалі да Тэзэ, мы заклікаем перадаць гэтае запрашэнне сваім сябрам-мусульманам. Асаблівым чынам мы запрашаем моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў. Акрамя звычайнае праграмы Тэзэ будуць адбывацца таксама адмысловыя хрысціянска-мусульманскія семінары і сустрэчы, прысвечаныя больш глыбокаму разуменню абедзвюх традыцый.

Мы радыя запрасіць усіх вас ва ўзросце 18-35 гадоў на гэтыя выходныя сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю.

Сярод прамоўцаў сёлетняе сустрэчы, што будуць адказныя за розныя часткі праграмы, ёсць:

  • Імам M. Бахір Ульд Сас, прафесар ды імам з Андалузійскага Інстытута Шатнэ-Малабры
  • Імам Хемуіні Хемс Эдзінэ з мячэту ў Массі
  • Імам Ахмед Бельгазі з мячэту ў Шалон-сюр-Сон
  • Радзя Бакух, старшыня “Coexister”
  • а. Вінсент Феральдзі, адказны Каферэнцыі Епіскапату Францыі за сувязі з мусульманамі
  • Элена Ласіда, старшыня “ÉgliseVerte” (сетка зялёных цэркваў ува Францыі)
  • Мар’ям Герэй ды сябры “Secours Catholique” (Каталіцкае дапамогі) з Кале.

Акрамя таго плануюцца відэасведчанні з некалькіх краін Блізкага Усходу.

- Хто можа прыехаць ? ↓

Асаблівым чынам мы запрашаем моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў. Неабавязкова быць практыкуючым хрысціянінам ці мусульманінам, каб прыняць удзел у сустрэчы. Кожны, хто пачуваецца зацікаўленым тэматыкаю гэтых выходных, у тым ліку людзі без асаблівых сувязяў з нейкае рэлігіяю альбо прыналежныя да іншае канфесіі, можа ўдзельнічаць у сустрэчы.

Астатнія ўзроставыя групы мы запрашаем да звычайнае праграмы сустрэч у Тэзэ. Інфармацыю можна знайсці на старонцы page.

Могуць прыехаць таксама 17-гадовыя падлеткі пры суправаджэнні апякуна, старэйшага за 18 гадоў, і наяўнасці падпісанага бацькоўскага дазволу.

JPEG

- Даты ↓

- Прыбыццё пасля апоўдня ў чацвер (да 18:00), калі тое магчыма.
- Першыя ўводзіны ў тэматыку - раніцаю пятніцы а 10:00
- Падсумаванне ў суботу а 15-ае гадзіне, пасля чаго а 17-ае гадзіне апошнія тэматычныя сустрэчы
- Выезд у суботу вечарам ці раніцай у нядзелю, пачынаючы з 11:30; нядзельная Эўхарыстыя адбудзецца ў 10 гадзін раніцы, затым выезд альбо абед для тых, хто не з’ехаў (13 гадзін).

- Хрысціянскія і мусульманскія малітвы ↓

Для мусульманскіх малітваў цягам сустрэчы будзе прызначаны спецыяльны пакой у паямшканнях Абшчыны.

Усе прысутныя запрошаныя да супольнае малітвы братоў з Супольнасці Тэзэ. Малітва галоўным чынам складаецца з медытатыўных спеваў, большасць з якіх абапіраецца на радках з Бібліі. Кожны вольны ўдзельнічаць ці не ўдзельнічаць у спеве.

Хрысціяне маюць права прысутнічаць на мусульманскае малітве. Адпаведным захаваннем і павагаю будзе аднак прысутнасць у канцы пакою і без удзелу ў малітоўных позах і паставах у часе малітвы.

- Рэгістрацыя ↓

Рэгістрацыя магчымая ўжо зараз оnline; трэба толькі дадаць у каментарыях: «Muslim-Christian friendship Weekend». Перайсці да рэгістрацыйнае формы

Па ўсіх пытаннях і па інфармацыю пішыце да нас meetings taize.fr

УВАГА: З некаторых краін у Тэзэ рэгулярна арганізоўваюцца спецыяльныя рэйсы, аўтобусы якіх таксама забіраюць пілігрымаў у нядзелю назад (глядзі інфармацыю тут). Таму для цябе можа быць прасцейшым скарыстацца адным з такіх аўтобусаў, прыбываючы і ўдзельнічаючы ў праграме цягам першае паловы тыдня, як тое звычайна адбываецца ў Тэзэ, а пазней з пятніцы змяніць на спецыяльную хрысціянска-мусульманскую праграму. З гэтае нагоды ў чацвер днём вам трэба будзе падыйсці да пункту «Welcome» і зарэгістравацца на адмысловую праграму Выходных.

З радасцю чакаем на цябе! Ahla wa sahla!

JPEG

Printed from: https://www.taize.fr/be_article26964.html - 23 September 2021
Copyright © 2021 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France