Пілігрымка на Святую Зямлю

Практычная інфармацыя

Пілігрымка на Святую Зямлю, якую давялося перанесці з-за пандэміі, адбудзецца з 8 па 15 траўня 2022 года. Гэты новы этап Пілігрымкі Даверу будзе падрыхтаваны Абшчынаю Тэзэ ў супрацоўніцтве з Экуменічным Інстытутам Тантур у Ерузалеме, а таксама Цэрквамі ў Святой Зямлі. Больш падрабязная інфармацыя будзе даступная ў бліжэйшыя тыдні і месяцы, але ўжо зараз мы публікуем асноўную інфармацыю.

Даты

  • З 8 па 15 траўня 2022 г. Плануйце сваё прыбыццё раніцай, 8 чысла, у любым выпадку не пазней за 17:00. Завершыцца паломніцтва 15 траўня а 14-ае гадзіне.

Узрост

  • Для маладзёнаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Засяленне

  • Наколькі гэта магчыма, рассяленне адбудзецца па сем’ях Святой Зямлі. Калі санітарная сітуацыя не дасць сем’ям магчымасці прымаць гасцей у сваіх дамах, мы звернемся да плана Б, засяляючы пілігрымаў па рэлігійных суполках і парафіях. Захапіце з сабою спальнік ды кілімок ці надзіманы матрац.

Праграма

  • Наведванне галоўных месцаў Ерузалема і яго ваколіц у духу пілігрымкі. Супольная малітва раніцаю, апоўдні ды ўвечары, разважанне Бібліі, дзяленне з маладзёнамі з розных частак свету ды хрысціянамі са Святой Зямлі. Дзень над Галілейскім морам (Тыберыядскае возера) і малітва ў Назарэце. Ад чацвярга да суботы да нас далучыцца яшчэ болей хрысціян з Блізкага Усходу. Ранішняя праграма гэтых дзён будзе такой самаю, як падчас Еўрапейскае Сустрэчы. У другой частцы дня: малітва апоўдні і прынамсі адна вечаровая малітва ў розных храмах Ерузалема; рэшта вечаровых малітваў адбудзецца ў Бэтлееме. Часцяком абмеркаванне вечаровых тэм будзе прывязана да канкрэтных месц, дзе яны будуць адбывацца.

Кошты ўдзелу

  • У гэтую хвіліну даволі цяжка казаць пра нейкую акрэсленую суму. Але варта спадзявацца, што агульны кошт будзе вагацца ў раёне 190 €, у суму якіх будзе ўваходзіць транспарт на месцы і харчаванне.

Рэгістрацыя

  • Рэгістравацца на пілігрымку можна да 15 сакавіка 2022 г. Дзеля гэтага як мага хутэчй напішы нам holyland2022 taize.fr, пасля чаго ты атрымаеш дакладную інструкцыю рэгістрацыі на Сустрэчу. Калі ласка, не набывай сваіх авія-квіткоў перад тым, як твая рэгістрацыя будзе намі пацверджаная. На гэтым этапе пакуль ніхто не можа ведаць, у яклй сітуацыі мы будзем знаходзіцца з пандэміяй, таму варта браць тое на ўлік, што нам трэба будзе адаптавацца да канкрэтных варункаў.

Пералёт

  • Прылёт і вылет з міжнароднага аэрапорту імя Бэн-Гурыёна ў Тэль-Авіве, што знаходзіцца ў гадзіне дарогі ад Ерузалема, дзе запланаваны прыём 8 траўня, у нядзелю, да 17:00.

Візавыя пытанні

  • Каб уехаць у Ізраэль табе патрэбны пашпарт. Упэўніся, што твой пашпарт будзе важны прынамсі 6 месяцаў пасля твайго выезду з Ізраэля.
  • Грамадзяне Беларусі не мусяць мець уяздную візу, каб прыляцець у Ізраэль. Памежныя службы Ізраэля не пакідаюць у пашпартах штампаў аб перасячэнні мяжы, але выдаюць кожнаму прыбыламу ў аэрапорт Тэль-Авіва папяровы лісток блакітнага колеру, які выконвае функцыю рэгістрацыйнае картачкі падчас усяго часу побыту на тэрыторыі Ізраэля. Дадзеную картачку неабходна захаваць да моманту вылету з Ізраэля.
  • Па прычыне складаных геапалітычных адносінаў у рэгіёне, у тым выпадку, калі ў вашым пашпарце будуць адзнакі аб наведванні Ірану альбо арабскіх краін (напрыклад, Лівану, Сірыі, Лівіі, Іраку, Судану, Емену і г.д.), у аэрапорце вас могуць затрымаць на даволі працяглы час спецыяльныя службы для больш дэталёвага высвятлення мэты вашае паездкі ў вышэйпералічаныя краіны, а таксама для шэрагу пытанняў адносна вашага візіту ў Ізраэль, вашае дзейнасці, працы, сям’і, заняткаў і г.д. Уся працэдура можа трываць нават да 5 гадзін, а часам й болей.

Вакцына

Па прыбыцці абавязкам кожнага будзе пацвердзіць, што ён/яна цалкам зашчэпленыя на Covid-19. У выпадку змяншэння абмежаванняў цягам бліжэйшых тыдняў мы паведамім зарэгістраваным удзельнікам пра магчымыя іншыя патрабаванні.

Плакат

PDF - 685.6 кб



Прачытай таксама: Пасланні царкоўных лідараў.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article27370.html - 4 December 2022
Copyright © 2022 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France