Калі мы адкрываем Евангелле, кожны з нас можа сказаць: “Гэтыя словы Езуса падобныя да вельмі старажытнага ліста, напісанага невядомаю моваю. Але паколькі гэта напісана мне тым, хто мяне любіць, я збіраюся паспрабаваць зразумець яго сэнс і адразу ж рэалізаваць тое малае, што я спасціг”...
Шырокія веды на самым пачатку не істотныя. З часам жа гэта будзе мець вялікую каштоўнасць. Але менавіта праз сэрца, у глыбіні сябе, людзі пачынаюць спасцігаць Таямніцу веры. Усё не прадастаўляецца адразу. Духоўнае жыццё развіваецца крок за крокам. Сёння больш, чым у мінулым, мы набліжаемся да веру, ідучы паэтапна.
Якраз у глыбіні чалавечага існавання ляжыць туга па прысутнасці, маўклівае прагненне еднасці. Не забываймася ніколі: тое простае прагненне Бога - гэта ўжо пачатак веры.
Больш за тое, ніхто не здольны зразумець усё Евангелле ў адрыве ад іншых. Кожны чалавек павінен сказаць: “У гэтай унікальнай еднасці, якою ёсць Царква, я не разумею веры, якую разумеюць іншыя, і якія ёю жывуць. Я не спадзяюся толькі на сваю веру, але й на веру хрысціянаў усіх часоў, тых, хто адыйшоў перад намі, ад часоў Марыі і апосталаў аж да сёння. І дзень па дні я ўнутрана рыхтуюся, каб даверыцца Таямніцы веры”.
Такім чынам, становіцца зразумела, што вера - давер да Бога - гэта вельмі простая рэальнасць, такая простая, што яе мог атрымаць кожны. Гэта нібы ўзнімацца ўгару, зноў і зноў, тысячу разоў, на працягу ўсяго нашага жыцця, і да самага апошняга ўдыху.
Брат Ражэ
“Не забываймася ніколі: тое простае прагненне Бога - гэта ўжо пачатак веры”.