Евангельскі Шлях ля крыніцы святога СтэфанаВясною 2015 года ўздоўж сцежкі ля крыніцы святога Стэфана, месца адмыслова прызначанага ў Тэзэ дзеля маўклівых разважанняў у цішыні, былі размешчаныя іконы, вырабленыя з драўлянае кары. Гэтыя іконы былі прыгатаваныя братам Дэнісам (які адыйшоў 28 лістапада 2015 г.) з майстэрні братоў, што жывуць у Найробі. Працы брата Дэніса таксама з’яўляюцца часткаю выставы ў Тэзэ пад назваю “Ад лому да мастацтва”.
“Евангельскі Шлях” быў адкрыты ў канцы красавіка 2015 г. падчас пілігрымкі з братам Алоісам, некалькімі братамі Супольнасці і прыблізна сотняю маладзёнаў, якія на той час перабывалі ў Тэзэ. Пілігрымку ўзначалілі студэнты з Інстытута пратэстанцкай тэалогіі ў Парыжы, якія чыталі розныя тэксты Евангелля і дзяліліся разважаннямі на апошніх стацыях (гл. тэкст ніжэй пад “Пяцідзясятніцай”). З тых часоў цягам ўсяго 2015 года быў прапанаваны семінар на тэму “Шлях Евангелля: шпацыр і малітва да крыніцы святога Стэфана, якія суправаджаюцца сцэнамі з Евангелля, створанымі майстэрняй братоў Тэзэ ў Найробі з выкарыстаннем кары мясцовых дрэў”.
Ніжэй вы знойдзеце шэсць з васемнаццаці стацый. У пачатку 2016 года быў выдадзены буклет з усімі абразамі і тэкстамі для кожнага этапу пілігрымкі. 1. Звеставанне. (Лк 1, 38)
Маліцеся за ўсіх, хто быў пакліканы прысвяціць усё жыццё простаму “так”. 4. Уцёкі ў Егіпет. (Мц 2, 14)
Маліцеся за мігрантаў, бежанцаў і людзей у эміграцыі. 9. Добры пастыр. (Ян 10, 14-15)
Езус сказаў: “Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. Я жыццё сваё аддаю за авечак”.
Маліцеся за ўсіх у Царкве, якія служаць пастырамі: папу, біскупаў, святароў, душпастыраў і свецкіх лідараў. 11. Абмыццё ног. (Ян 13, 8.14-17)
Маліцеся за ўсіх, хто з любоўю служыць у бальніцах ці дамах састарэлых. 15. Уваскрасенне. (Ян 20, 16-17)
Езус сказаў ёй: «Марыя!» А яна азірнулася і сказала Яму па-габрэйску: «Раббуні!» (што азначае «Настаўнік»). Сказаў ёй Езус: «Не затрымлівай Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца. Ідзі ж да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, да Бога Майго і Бога вашага».
Маліцеся за ўсіх людзей, якія сёння імкнуцца стаць сведкамі Уваскрасення там, дзе яны жывуць. 18. Пяцідзясятніца. (Дз 2, 1-4)
Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе былі разам у тым самым месцы. Раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі. З’явіліся ім падзеленыя языкі, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. Усе напоўніліся Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць.
Маліцеся за Царкву, за цэрквы і за прымірэнне хрысціян, “каб паверыў свет”. Разважанне падрыхтаванае трыма маладымі студэнтамі тэалогіі з Парыжа
|