Вялікі тыдзень і Вялікдзень з Тэзэ

У сувязі з эпідэміяй COVID-19, а таксама са сродкамі па стрымліванні хваробы ды закрыццём прыёму ў Тэзэ, браты хацелі б запрапанаваць некалькі сустрэч для ўдзелу ва ўрачыстасцях Вялікага тыдня і Вялікадня з Тэзэ.
  • Як і кожны вечар пачаўшы з 16 сакавіка, а 20:30 (а 21:30 па беларускім часе), будзе адбывацца трансляцыя вечаровае малітвы праз Facebook Live, а таксама на старонцы Тэзэ. Да таго ж штовечар (акрамя Вялікай суботы) будзе адбывацца працяг трансляцыі гэтае ж малітвы на Нацыянальнай антэне RCF [https://rcf.fr/spiritualite/priere/priere-du-soir], а падчас моманту маўчання будзе перадавацца разважанне брата.
  • Штораніцы падчас Вялікага тыдня а 10-ае гадзіне (11-ая гадзіна беларускага часу) будзе публікавацца відэа з кароткім біблійным разважаннем брата.
  • У велікодную раніцу а 11-ае гадзіне (12-ая гадзіна беларускага часу) будзе арганізавана спецыяльная малітва з разважаннем брата Алоіса.

 [1]

[1Здымак: Cédric Nisi

Printed from: http://www.taize.fr/be_article27725.html - 3 July 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France