Брат Дэніс (1934-2015)Некалькі тыдняў таму брат Дэніс вярнуўся з кенійскае фратэрніі ў Найробі, каб быць шпіталізаваным у Ліёне. Там было выяўлена, што ён пакутуе на незваротную пухліну галаўнога мозгу. Пасля чаго 10 лістапада ён вярнуўся да Тэзэ. У ноч з пятніцы на суботу 28 лістапада, напярэдадні пачатку Адвэнту, падчас сну ён адыйшоў да вечнага жыцця. Крыху больш за паўстагоддзя таму брат Дэніс, які быў архітэктарам, спраектаваў храм Паяднання ў Тэзэ. Іншым будынкам, для якіх ён склаў планы, напрыклад, быў касцёл святога Юзафа Рамесніка ў кенійскім мястэчку Кангэмі, якое наведаў папа Францішак у пятніцу 27 лістапада 2015 г. падчас свайго Апостальскага візіту ў Афрыку. Цягам 2015 года брат Дэніс стварыў іконы з драўлянае кары на тэму “Евангельскі Шлях” ўздоўж сцежкі ля крыніцы святога Стэфана, а таксама часовую выставу сваіх мастацкіх прац, якая была цягам некалькіх месяцаў прадстаўленая ў Тэзэ.
На пачатку Эўхарыстыі, якая цэлебравалася напамін брата Дэніса ў аўторак 1 снежня, брат Алоіс прачытаў наступную малітву:
у 2008 годзе ў Найробі |