Артыкул брата Алоіса
75-я гадавіна смерці Дзітрыха БанхёфераНямецкі пастар Дзітрых Банхёфер памёр 9 красавіка 1945 года, роўна 75 гадоў таму. З нагоды гэтай гадавіны нямецкае выдавецтва Präsenz Medien & Verlag папрасіла брата Алоіса напісаць артыкул, які мы размяшчаем ніжэй.
Хрыстус еднасціДзітрых Банхёфер нагадвае нам, што еднасць паміж усімі, хто любіць Хрыста, можа толькі расці і паглыбляцца ў Хрысце: “Толькі праз Езуса Хрыста кожны будзе братам для іншага. Я буду братам для іншых, па прычыне таго, што Езус Хрыстус учыніў для мяне і ўва мне; а нехта іншы стаў братам для мяне з-за таго, што Езус Хрыстус учыніў для яго і ў ім. Тое, што мы з’яўляемся брацьмі толькі праз Езуса Хрыста, мае істотнае значэнне... Толькі дзякуючы Хрысту мы належым адзін аднаму, але праз Хрыста наша ўзаемная прыналежнасць з’яўляецца рэальнай, неад’емнай і вечнай” [1]. Занадта часта зыходным пунктам пошуку адзінства быў аналіз падзелаў. Магчыма, гэта было неабходна на папярэднім этапе. Тым не менш, як сказаў Банхёфер, зыходным пунктам павінен стаць Хрыстус, які не падзелены. І сапраўды, уваскрослы Хрыстус аб’ядноўвае ў адзіную супольнасць мужчын і жанчын з усіх слаёў грамадства, моў і культур, а нават з варожых народаў. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ, любіў той выраз і цытаваў яго таксама падчас розных малітваў: “Хрыстус еднасці”. Гэта слова вельмі блізкае да думкі берлінскага тэолага, які прыдумаў выраз “Хрыстус, які існуе як супольнасць” і які таксама напісаў, што “праз Хрыста чалавецтва сапраўды ізноў злучана ў еднасці з Богам” [2]. Для Банхёфера гэта была не толькі тэарэтычная ідэя, але заклік да рэалізавання абшчыннага жыцця, бо паміж 1935 і 1937 гг. ён жыў з маладымі кандыдатамі да пастарскае паслугі ў семінарыі ў Фінкенвальдзе (цяпер мястэчка Здрое пад польскім Шчэцінам). Чарговы істотны момант, які нас яднае вельмі моцна, - цесная сувязь паміж верай і прысвячэннем сябе іншым, паміж любоўю да Бога і любоўю да бліжняга. Сапраўды, жыццё ў Хрысце не можа быць нічым іншым, як толькі салідарнасцю з усім светам [3]. “Царква будзе Царквою толькі тады, калі існуе для іншых” [4]. Гэтая салідарнасць прымусіла Дзітрыха Банхёфера пасля некалькіх тыдняў выгнання ў ЗША вярнуцца ў Нямеччыну, як ён тлумачыць у глыбока кранальным лісце, напісаным ім у ліпені 1939 г.: “Я не буду мець права ўдзельнічаць у аднаўленні хрысціянскага жыцця ў пасляваеннае Нямеччыне, калі не падзялюся выпрабаванням таго часу са сваім народам” [5]. У гэтую 75-ю гадавіну смерці Дзітрыха Банхёфера сведчанне ягонага жыцця застаецца грунтоўна актуальным. Ён не быў пазбаўлены сумневу. Адносячыся да крыку Езуса на крыжы, ён адзначыў: “Бог, які перабывае з намі, ёсць тым, які пакінуў нас” [6]. У найбольш змрочныя часіны ХХ стагоддзя ён рэалізаваў сваю веру праз чын ажно да пакутніцкай смерці. Літаральна за некалькі месяцаў да смерці ён напісаў тэкст у сваёй турме [7], некалькмі словамі з якога мы молімся ў Тэзэ разам з тысячамі маладзёнаў, якія далучаюцца да нас падчас супольнае малітвы:
Брат Алоіс, Тэзэ
* Божа, дазволь, каб мае думкі былі скіраваныя да цябе. [1] De la vie communautaire, Genève, Labor et Fides, 2007, p.29-30 [2] Sanctorum Communio, 1927 [3] David H. Jensen, “Religionless Christianity and Vulnerable Discipleship: The Interfaith Promise of Bonhoeffer’s Theology” [4] Widerstand und Ergebung, DBW Band 8, p. 560 [5] Lettre à Reinhold Niebuhr en juillet 1939, citée dans A Testament to Freedom: The Essential Writings of Dietrich Bonhoeffer [6] Widerstand und Ergebung, DBW Band 8, p. 534 [7] Widerstand und Ergebung, DBW Band 8, p. 204 |