Вялікдзень 2020

50-ая гадавіна радасных навін

Сёлета, у канкрэтным кантэксце, які перажывае свет, мы ўзгадваем у Тэзэ, што на Вялікдзень 1970 г. была абвешчана “радасная навіна”, першы крок па падрыхтоўцы “Моладзевае рады”, якая распачалася ў 1974 годзе.

За пятнаццаць дзён да Вялікадня каля брата Ражэ сабраліся каля дваццаці маладзёнаў з усіх кантынентаў, каб анансаваць гэтае паведамленне. Пра тое было публічна абвешчана на Пасху ў храме Паяднання. Ніжэй той тэкст:

Уваскрослы Хрыстус прыходзіць у самым сакральным, каб ажывіць свята чалавека. Ён рыхтуе для нас царкоўную вясну: Царква, пазбаўленая сродкаў улады, гатовая падзяліцца з усімі бачным месцам еднасці для ўсяго чалавецтва. Гэта дасць нам дастаткова фантазіі ды мужнасці, каб распачаць шлях да прымірэння. Ён збіраецца падрыхтаваць нас да аддання жыцця, каб чалавек ужо болей не быў ахвярай іншага чалавека.

Гэтыя некалькі сказаў, паглыбленыя адно па адным, штогод на Вялікдзень служылі асноваю для малітвы, разважанняў і заангажавання моладзі на час падрыхтоўкі да Моладзевае рады з 1970 па 1974 гг.


Моладзевая рада. Брат Ражэ з Дж. Л. Ранкаллі, братам папы Яна ХХІІІ
(Здымак: Droits réservés)

Printed from: http://www.taize.fr/be_article27852.html - 3 July 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France