Бяспека гасцей у Тэзэ

Чыннасці

Дадзены артыкул тлумачыць неабходныя чыннасці асабістае бяспекі ў дачыненні да ўдзельнікаў сустрэч, непаўнагадовых і дарослых.

1. Розныя абавязкі адносна 15-17-гадовае моладзі

- Законныя апекуны [1] асобы, малодшай за 18 гадоў, якая ўдзельнічае ў сустрэчах Тэзэ, загадзя маюць даць згоду на ўдзел свайго дзіцяці ў сустрэчы. Яны мусяць прызначыць кагосьці, старэйшага за 18 гадоў, у якасці адказнага за гэтага маладзёна. Законны апякун павінен мець магчымасць звяртацца ў кожны момант у справах медыцынскае дапамогі ці пытаннях дысцыпліны ў дачыненні да свайго дзіцяці.
- Лідэры груп [2], якія маюць у сваёй групе непаўнагадовых да 18 гадоў, у выпадку ўзнікнення неадкладных пытанняў маюць мець з сабою дакумент, падпісаны законным апекуном, які пацвярджае адказнасць за маладзёна, ускладзеную на асобу, старэйшую за 18 гадоў. У такіх выпадках гэты чалавек неадкладна інфармуе законнага апекуна. Лідэр групы павінен быць асабліва пільным адносна бяспекі дзяцей да 18 гадоў. Ён/яна асаблівым чынам гарантуе, што члены групы не пакідаюць тэрыторыі Тэзэ і цалкам удзельнічаюць у прапанаванай праграме.
- Калі законны апякун не перабывае ў Тэзэ разам з асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў, адказнасць нясуць асобы, старэйшыя за 18 гадоў, абраныя іх законным апекуном. Гэты чалавек можа быць лідэрам групы альбо кімсьці іншым. Асоба, на якую ўскладзена гэтая адказнасць, павінна інфармаваць законнага апекуна аб усіх цяжкасцях, з якімі сутыкаюцца іх дзеці, застаючыся ў цесным кантакце з кіраўніком групы.
- Падчас абмену ў невялікіх групах асобы - пажадана ва ўзросце 20-29 гадоў, а калі тое немагчыма, старэйшыя за 30 гадоў, якія называюцца “кантактнымі асобамі”, - дапамагаюць групам разам з асобай, якая праводзіць біблійныя ўводзіны. У гэты час кіраўнікі груп працягваюць гарантаваць, што іх моладзь удзельнічае ў праграме, і захоўваюць адказнасць за бяспеку тых, хто знаходзіцца пад іх апекай. Яны таксама падрыхтоўваюць “кантактную асобу” да іх ролі і гарантуюць бяспечны кантакт з асобамі ва ўзросце да 18 гадоў.

1.1 Некалькі асноўных правілаў суправаджэння 15-17-гадовае моладзі ў Тэзэ

Павага

- Заўсёды паважайце інтэгральнасць маладзёна пры ўсёй іх разнастайнасці.
- Здзекі могуць праяўляцца па-рознаму, а таксама могуць ўключаць у сябе неадэкватныя дзеянні ці гульні, якія прыводзяць да здзекаў альбо прыніжэнняў, нават калі гэта не было іх галоўнай мэтай.
- Пераканайцеся, што малады чалавек адчувае сябе прынятым таксама з уласцівымі для яго слабасцямі.
- Не аказвайце ціску на моладзь, каб раскрыць таямніцы альбо што-небудзь, з чым яны пачуваюцца нязручна падчас абмену ў групах.
- Выкарыстоўвайце адпаведную мову і паводзіны: напрыклад, не паліце падчас абмену ў групах.
- Неабходна пазбягаць усялякага недарэчнага выкарыстання Інтэрнэту, уключаючы сацыяльныя медыя.
- Секстынг [3] можа быць кваліфікаваны паводле французскага заканадаўства як сексуальнае дамаганне.
- Не пытайцеся пра кантактныя дадзеныя альбо профілі ў сацыяльных сетках маладых людзей, якія не дасягнулі 18 гадоў, з па-за вашае групы, з якой вы прыехалі да Тэзэ.

Пільнасць

- Не пакідайце тэрыторыі Тэзэ, хіба што, чалавек, які праводзіць біблійныя ўводзіны, упрост не прапаноўвае гэтага.
- Ніколі не адасабняйцеся з адным з маладзёнаў і не знікайце з поля зроку групы.
- Калі ўзнікла патрэба больш прыслухацца да канкрэтнае маладое асобы, учыніце тое, застаючыся ў поле зроку іншых.
- Неабходна паведамляць аб ужыванні алкаголю і наркотыкаў.

2. Розныя абавязкі адносна асобаў, старэйшых за 18 гадоў, асабліва найбольш уразлівых

- Кіраўнікі груп гарантуюць, што любы ўразлівы дарослы чалавек, старэйшы за 18 гадоў, будзе падрыхтаваны і адпаведна суправаджацца. Лідэр групы павінен быць асабліва пільным у справах бяспекі гэтых уразлівых дарослых.
- Калі для такіх людзей поўны ўдзел у праграме праблематычны альбо ёсць пэўныя патрэбы ў размяшчэнні, група павінна тое зазначыць пры рэгістрацыі. Калі чалавек становіцца ўразлівым ужо падчас побыту, лідэр групы адразу ж звязваецца з братам, які працуе ў Casa.
- Калі ўразлівыя дарослыя знаходзяцца пад законнай апекай, пры рэгістрацыі неабходна ўказаць прычыну, чаму яны знаходзяцца пад апекай, даючы кантактныя дадзеныя свайго апекуна. Затым апякун павінен адправіць дакумент, змест якога застанецца канфідэнцыйным, на адрас protection taize.fr, тлумачачы, што прымальна для гэтага чалавека і якія спецыяльныя меры засцярогі ў сувязі з гэтым варта прыняць. Калі гэты чалавек уваходзіць у склад групы, кіраўнік групы павінен быць асабліва пільным для бяспекі такой асобы.
- Кіраўнік групы павінен заахвочваць некаторых маладзёнаў са сваёй групы ва ўзросце 18-29 гадоў выступаць у ролі “кантактнае асобы”, каб дапамагчы садзейнічаць стварэнню невялікіх груп разам з асобай, якая праводзіць біблійныя ўводзіны. У гэты час кіраўнікі груп працягваюць гарантаваць, што іх моладзь удзельнічае ў праграме, і захоўваюць адказнасць за бяспеку тых, хто знаходзіцца пад іх апекай. Яны таксама падрыхтоўваюць “кантактную асобу” да іх ролі і гарантуюць бяспечны кантакт з асобамі ва ўзросце да 18 гадоў.

2.1 Некаторыя асноўныя правілы суправаджэння людзей, старэйшых за 18 гадоў, асабліва найбольш уразлівых

Павага

- Заўсёды паважайце інтэгральнасць людзей ва ўсёй іх разнастайнасці.
- Здзекі могуць праяўляцца па-рознаму, а таксама могуць ўключаць у сябе неадэкватныя дзеянні ці гульні, якія прыводзяць да здзекаў альбо прыніжэнняў, нават калі гэта не было іх галоўнай мэтай.
- Пераканайцеся, што людзі адчуваюць сябе прынятымі таксама з уласцівымі для іх слабасцямі.
- Не аказвайце ціску на людзей падчас абмену ў групах.
- Выкарыстоўвайце адпаведную мову і паводзіны: напрыклад, не паліце падчас абмену ў групах.
- Неабходна пазбягаць усялякага недарэчнага выкарыстання Інтэрнэту, уключаючы сацыяльныя медыя.
- Секстынг можа быць кваліфікаваны паводле французскага заканадаўства як сексуальнае дамаганне.
- Не цісніце на людзей у пытаннях перадачы іх кантактных дадзеных альбо профіляў у сацыяльных медыя.

Пільнасць

- Заўсёды звяртайцеся да брата, калі вы хочаце пакінуць тэрыторыю Тэзэ.
- Неабходна паведамляць аб ужыванні алкаголю і наркотыкаў.

[1Законным апекуном можа быць адзін (калі толькі адзін з бацькоў з’яўляецца апекуном) або абодва бацькі (калі апякунства агульнае), альбо асоба, названая адпаведнымі органамі законным апекуном.

[2Лідэрам групы з’яўляецца асоба ва ўзросце, больш за 18 гадоў, якая прывозіць групу маладых людзей і нясе адказнасць за іх падчас знаходжання ў Тэзэ.

[3Секстынг - гэта адпраўка, атрыманне або перасылка паведамленняў, фатаграфій або малюнкаў сексуальнага зместу.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article27964.html - 1 December 2020
Copyright © 2020 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France